№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Алесь Сураў

Мастацтва — гэта мова міжнацыянальных зносін

17 ліпеня 2018

Сёлетняй вясною ў Гарадзенскай харальнай сінагозе прайшла выстава мастака Алеся Сурава “Паштоўкі з мястэчка”. Рэдакцыя часопіса “ПрайдзіСвет” наведала выставу. З мастаком пагутарыў Альгерд Бахарэвіч.

— Якія сувязі — творчыя, духоўныя, біяграфічныя або іншыя — вы адчуваеце з яўрэйскай культурай?

А. С.: Мае сувязі з яўрэйскай культурай базуюцца на ўсведамленні таго, што яна была часткай культуры і гісторыі нашай краіны. Немалой часткай, уплыў якой на беларускую культуру і сёння адчувальны і відавочны.

— Як мастаку вам даводзіцца ісці на кампрамісы?

А. С.: Усё жыццё знізанае з кампрамісаў. Без кампрамісаў няма руху наперад.

— Вашая творчасць — палітычная?

А. С.: Мая творчасць хутчэй публічная, чым палітычная. Але я шмат працаваў і працую ў галіне палітычнай карыкатуры.

— Ці можна ўваскрасіць страчаны свет з дапамогай мастацтва?

А. С.: Страчаны свет з дапамогай мастацтва можна толькі ўспомніць, прыгадаць, выкарыстаць у якасці вобразаў і натхнення на новыя творы.

— Ці дастаткова гісторыя Горадні/Гародні прадстаўленае ў сучасным мастацтве Беларусі?

А. С.: Гісторыя Гародні ў мастацтве ўвогуле не распрацоўвалася. Рэдкія працы звернутыя да рэальных падзей у гісторыі горада. У асноўным гэта відовішчныя краявіды і архітэктурныя помнікі.

— Выстава ў Гарадзенскай сінагозе — ці нясе яна нейкае асаблівае мастацкае пасланне?

— А. С.: Выстава ў сінагозе — гэта мая мастацкая акцыя, рэакцыя на тое, што мы страцілі значную частку той нашай культуры, якая ў пэўным сэнсе сфармавала выгляд нашых гарадоў і мястэчак, іх непаўторны каларыт, культуру адносін, музыку, літаратуру і г.д. Пасля Другой сусветнай вайны ўсё пайшло па-іншаму…

Нават сама гісторыя сінагогі ў Гродне дала прытулак і дах над галавой амаль усім гарадзенскім мастакам. Тут былі майстэрні Саюза мастакоў.

Трэба быць удзячнымі. Трэба не забываць сваю гісторыю.

— Якія пункты сутыкнення маюць, па-вашаму, беларуская і яўрэйская культура ў нашай краіне?

А. С.: З таго часу, як прыйшла да нас яўрэйская культура, пайшоў працэс узаемаўзбагачэння. Успомнім хаця б, колькі беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, музыкантаў, актораў мае яўрэйскае паходжанне. Нават у побытавым свеце. Дранікі, якія мы спрабуем упіхнуць у рот кожнага замежніка, прыйшлі да нас разам з яўрэямі. Прыкладаў прыводзіць можна шмат.

— Ці ёсць, на вашую думку, нацыянальнасць у мастацтва?

А. С.: Нацыянальнасць ёсць у мастака. Ёсць этнаграфічнае мастацтва. Мастацтва — гэта мова якраз міжнацыянальных зносін.

— Ці важная для вас тэма Халакосту?

А. С.: Тэма Халакосту — глабальная тэма на ўсе часы. І яўрэйскі Халакост — гэта толькі частка сусветнай трагедыі розных народаў. Ад амерыканскіх індзейцаў да сённяшніх курдаў.

 

— Ці існуе, на вашую думку, у сучаснай Беларусі антысемітызм?

А. С.: Антысемітызм існуе. Але ён існуе на нейкім прымітыўным, побытавым, узроўні, як неўсвядомлены, не прыпраўлены ідэалогіяй рэфлекс. Я добра адчуў гэта, працуючы над выставай. Нават, здаецца, нармальныя людзі пыталіся: “Нашто мне гэтая тэма патрэбная? Ты ж потым не адмыешся…” —і г.д.

— Якая літаратура вам цікавая, якія кнігі вы чытаеце?

А. С.: Люблю добрую літаратуру. Чытаю многа. Люблю літаратуру, якая выклікае вобразы, натхняе… Гістарычную люблю… Вось нядаўна адным удыхам заглынуў “Радзіва Прудок” А. Горвата. А замест Бібліі ў мяне заўсёды ляжаць кнігі Алеся Разанава.

Фота Юлі Цімафеевай.




































 




 

Чытайце таксама

Адчуць сябе паэтам 16 стагоддзя

Жанна Некрашэвіч-Кароткая

Адчуць сябе паэтам 16 стагоддзя

Паколькі я ў асноўным перакладаю творы эпох Рэнесансу і Барока, то ў сваёй перакладчыцкай методыцы я арыентуюся на захаванне максімальнай блізкасці да тэксту арыгінала...

Ален Гінзберг у Празе

Вацлаў Граб’е

Ален Гінзберг у Празе

Паводле ўсяго, кароткая гутарка з Аленам Гінзбергам – гэта апошні тэкст, напісаны, прынамсі часткова, Вацлавам Граб’е. Паэт памёр ад атручання чадным газам 5 сакавіка 1965 году, праз 13 дзён пасля прылёту…

Пераклад — гэта спосаб чытання твора

Лешак Энгелькінг

Пераклад — гэта спосаб чытання твора

Вясной у кнігарні “логвінаЎ” у межах Месяца польскай літаратуры прайшла сустрэча з польскім паэтам, перакладчыкам, літаратуразнаўцам і перакладазнаўцам Лешкам Энгелькінгам...

«Мова — гоман векавога бору...»

Максім Лужанін

«Мова — гоман векавога бору...»

У маі 1979 года на старонках «Звязды» быў надрукаваны артыкул Кандрата Крапівы «Ці будзем мы ездзіць па левым баку?» Народны пісьменнік і акадэмік даволі сурова крытыкаваў тых аўтараў і рэдактараў, якія,…

1875