№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вершы Кшыштафа Каміля Бачыньскага чытае Кацярына Маціеўская

У межах праекту "Лета з ПрайдзіСветам" перакладчыца Кацярына Маціеўская прачытала тры вершы самага значнага польскага паэта з “пакалення калумбаў”, які загінуў у Варшаўскім паўстанні ў 1944 годзе.


Як чытаць Джэйн Остэн: лекцыя 2. Ганна Янкута

У межах праекту "Лета з ПрайдзіСветам" Ганна Янкута працягвае цыкл лекцый пра тое, як чытаць знакаміты раман Джэйн Остэн "Пыха і перадузятасць", што летась выйшаў у яе перакладзе. Другая лекцыя прысвечаная брытанскай класавай сістэме ў часы Джэйн Остэн.


Вершы Стывен Крэйна чытае Юля Цімафеева

У межах праекту "Лета з ПрайдзіСветам" чатыры вершы амерыканскага паэта Стывена Крэйна ў сваім перакладзе чытае Юля Цімафеева. Кніга выбранай паэзіі Стывена Крэйна ў 2020 годзе выйшла ў серыі "Паэты планеты" (выд. Зміцер Колас).


Два вершы Геарга Гайма ў выкананні Вольгі Гронскай

У межах праекту "Лета з ПрайдзіСветам" паэтка і перакладчыца Вольга Гронская чытае два вершы класіка нямецкага экспрэсіянізму Геарга Гайма, чыя кніга выбраных вершаў выйшла ў 2020 годзе ў серыі "Паэты планеты".


Два вершы Геарга Гайма чытае Кацярына Маціеўская

У межах праекту "Лета з ПрайдзіСветам" перакладчыца Кацярына Маціеўская чытае свае паэтычныя пераклады класіка нямецкага літаратурнага экспрэсіянізму Геарга Гайма, чыя кніга выбраных вершаў выйшла ў 2020 годзе ў серыі "Паэты планеты".


Верш "Umbra vitae" Геарга Гайма ў выкананні Ігара Крэбса

У межах праекту "Лета з ПрайдзіСветам" перакладчык Ігар Крэбс чытае верш "Umbra vitae" знакамітага нямецкага паэта-экспрэсіяніста Геарга Гайма. Кніга выбранай паэзіі Геарга Гайма выйшла ў серыі "Паэты планеты" (выдавецтва Змітра Коласа, 2020).


Апакаліпсіс у паэзіі Геарга Гайма. Лекцыя Наталлі Ламека

У межах праекту "Лета з ПрайдзіСветам" літаратуразнаўца Наталля Ламека расказвае пра тэму апакаліпсісу ў вершах аднаго з самых яркіх нямецкіх паэтаў-экспрэсіяністаў Геарга Гайма.


Пераствараючы сябе: Вальжына Морт, Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева

У межах праекту "Лета з ПрайдзіСветам" можна паслухаць аўдыё дыскусіі "Пераствараючы сябе: Вальжына Морт, Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева", якая адбылася 9 ліпеня 2019 года ў кнігарні "Сон Гогаля".


Казкі Рузалі Асьмак. Расказвае Антон Брыль

У межах праекту "Лета з ПрайдзіСветам" Антон Брыль расказвае пра беларускую казачніцу ХІХ ст., прабабулю Максіма Багдановіча, Рузалю Асьмак.

больш відэа

Сёння, 29 сакавіка

  • 1553

    Нарадзіўся Вінчэнтас Карнарас, крыцкі пісьменнік, аўтар паэмы “Эратакрытас”

  • 1735

    Нарадзіўся Ёган Карл Аўгуст Музэўс, нямецкі пісьменнік і філолаг

  • 1891

    Нарадзіўся Іван Голь, нямецка-фрацузскі паэт

  • 1902

    Нарадзіўся Марсэль Эмэ, французскі празаік, драматург

  • 1929

    Нарадзіўся Ленарт Мэры, эстонскі пісьменнік, перакладчык і грамадскі дзеяч

глядзець усе

Інтэрв'ю

"Вось так я пішу": Рэпрэзентацыя негетэранарматыўнай сэксуальнасці ў літаратуры. Матэрыялы круглага стала

іншыя інтэрв'ю

Рэцэнзіі

глядзець усе

Майстар-клас

глядзець усе

Аўтары

Даніэль Клугер

Даніэль Клугер

Рускамоўны ізраільскі пісьменнік, піша ў жанры дэтэктыву і фантастыкі на гістарычныя тэмы

Говард Філіпс Лаўкрафт

Говард Філіпс Лаўкрафт

Амерыканскі пісьменнік, які працаваў у жанрах хорару, фэнтэзі і навуковай фантастыкі, на той час вядомых як проста “дзіўная літаратура”

Хрыста Боцеў

Хрыста Боцеў

Балгарскі паэт, рэвалюцыянер і нацыянальны герой змагання супраць турэцкага іга

Анастасія Афанасьева

Анастасія Афанасьева

Украінская рускамоўная паэтка. Таксама перакладае з украінскай

Перакладчыкі

Юрась Бушлякоў

Юрась Бушлякоў

Беларускі мовазнаўца, журналіст, перакладчык. Перакладаў з ангельскай, польскай

Яўгенія Якубовіч

Яўгенія Якубовіч

Нарадзілася 4 верасня 1986 г

Алеся Башарымава

Алеся Башарымава

Беларуская паэтка, перакладае са шведскай, дацкай, ангельскай не толькі дзіцячую літаратуру

Сяргей Прылуцкі

Сяргей Прылуцкі

Беларускі паэт і перакладчык. Жыве ва Украіне

Нас чытаюць

Нашы партнёры

Будзьма разам! Беларускі калегіюм Беларускае літаратурнае радыё Саюз беларускіх пісьменнікаў

Самае чытанае