ПрайдзіСвет - Часопіс перакладной літаратуры
тэкст
проза
паэзія
драма
кантэкст
агляды
крытыка
інтэрв'ю
майстар
клас
семінар
мова
глосы
асоба
аўтары
перакладчыкі
мастакі
крытыкі
мовазнаўцы
кніга
гульня
тэставанкі
крыжаванкі
лабірынт цені
майстэрня
форум
конкурсы
прэмія
бібліятэка
падзеі
нумары
клуб
[rss] [LJ] [Twitter] [Facebook]
НУМАР ЧАЦВЕРТЫ
JUVENES DUM SUMUS
MAJORES DEI
Арцюр Рэмбо
Мацней за алкаголь, грамчэй ад вашых лір!..  Вершы
Джон Кітс
Аркадскіх гор даўно мінулы час.  Оды
Наваліс
Шчасны, хто стаў мудрацом...  Вершы
HORRESCO REFERENS
Георг Гайм
Ёнатан
Г. Ф. Лаўкрафт
Алхімік
Вільгельм Гаўф
Карлік Нос
Малады англічанін
Гісторыя пра адсечаную руку
Мэцью Грэгары Льюіс
Манах (урывак)
SUB SPECIE AETERNI
Стывен Крэйн
"Таму што горкае і таму што гэта маё сэрца". Вершы
Як маладая прыехала ў Елаў-Скай
Албэрту Каэйру
Я быў адзіным паэтам Прыроды. Вершы
Багдан-Ігар Антоныч
Элегія пра персцень песні
Аляксандр Чак
Бяскрай жыцця мне дараваны... Вершы
VIVAT ACADEMIA!
Кшыштаф Каміль Бачыньскі
Я на краі смерці сталею. Вершы
Апавяданне без назвы
Здарэнне
Анджэй Тшэбіньскі
Каб падняць ружу... П’еса
Лабараторыя драмы
Тадэвуш Бароўскі
Экзамен на Гандлёвай
Вячэра
PEREAT TRISTITIA
Роберт Фэргюсан
Мне родным домам быў шынок! Вершы
Албрэхт Радэнбах
Песняру радасці. Вершы
PER SE
Джэймс Дуглас Морысан
Голас Змея. Вершы
Аўтаінтэрв'ю
Клаўс Элсбергс
Мой свет у сумётах тоне. Вершы
Вацлаў Граб’е
Блюз для блазнаватай дзяўчыны. Вершы
Філіп Топал
Мне 13
Ігар Паглазаў
У паломніцтве літар. Вершы
О TEMPORA, O MORES!
Обры Бёрдслі
Венера і Тангёйзэр
Роберт Рос
Обры Бёрдслі: Погляд у мінулае
HONORIS CAUSA
Міхаіл Лермантаў [старое]
Мцыры
Дэман
Хрыста Боцеў [старое]
Развітанне. Вершы
VENI, VIDI, VICI
Пераклады пераможцаў конкурсу
POSTSCRIPTUM
Алвару ды Кампуш
Нататкі на памяць пра майго настаўніка Каэйру
Васіль Сёмуха
Клаўс Элсбергс
Дзмітры Строцаў
Жораў
Ганна Ражанцова
З любоўю, Сэлінджэр
MODUS DICENDI
Уладзімір Папковіч:
Не даганяю чараду... Інтэрв'ю
Антон Францішак Брыль:
Добрая брытанская кніжка. Інтэрв'ю
Вацлаў Граб’е:
Ален Гінзберг у Празе. Інтэрв'ю
DIXI
Лявон Баршчэўскі:
Люблю тыя пераклады, якія яшчэ не зрабіў. Майстар-клас
СТВАРАЛІ
ПЕРАСТВАРАЛІ
біяграфія
Баляслаў Лесьмян
( Bolesław Leśmian )
1877 – 1937
Польскі паэт, сябра Польскай акадэміі літаратуры Баляслаў Лесьмян (сапраўднае прозвішча Лесман), стрыечны брат паэта Яна Бжэхвы і пляменнік паэта Антонія Ланге, нарадзіўся 22 студзеня 1877 году ў Варшаве ў інтэлігентнай габрэйскай сям’і. Бацька паэта вырас у асяродку гандляроў кнігамі, маці – у сям’і юрыста. Дзяцінства Лесьмяна прайшло на Украіне; у Кіеве будучы паэт скончыў Універсітэт святога Уладзіміра.

У 1901 годзе Лесьмян вярнуўся ў Варшаву. Крыху падарожнічаў – Германія, Францыя, – у Парыжы быў закаханы ў мастачку Сэліну Зундэрланд, пасля ажаніўся з іншай мастачкай – Зоф’яй Чыліньскай. У пазнейшыя гады сябраваў з Дорай Лебенталь, для якой напісаў цыкл “Malinowy chruśniak”. Быў знаёмы з колам мадэрністаў, пры спрыянні свайго сябра Зянона Пшэмыцкага пачаў супрацоўнічаць з часопісам “Хімера” (Chimera). Быў адным са стваральнікаў Мастацкага тэатру ў 1911 годзе; у 1912–1914 гадах зноў жыве ў Парыжы.

Друкавацца Лесьмян пачаў яшчэ ў 1895 годзе, калі ў часопісе “Вандроўнік” (Wędrowiec) выйшла падборка яго вершаў. Аднак доўгі час яго паэзія была малавядомай, нягледзячы на тое, што яе цанілі творцы-сучаснікі, напрыклад, Юльян Тувім. Дзеля таго каб яго яго прозьвішча гучала больш па-польску, паэт змяняе ў ім два гукі і з Лесмана ператвараецца ў Лесьмяна. У 1912 годзе выдае тоненькую кніжачку “Сад на раздарожжы” (Sad rozstajny), якая праходзіць незаўважнай.

З 1918 па 1934 гг. Лесьмян працуе натарыюсам у глухіх мястэчках – спачатку Грубешуве, пасля ў Замосці, але кар’ера яго складаецца вельмі няўдала: у 1929 годзе кампаньён паэта збягае, скраўшы 20 тысячаў злотых. Гэтую суму мусіў выплаціць Лесьмян, што надоўга загнала паэта ў пазыкі; сям’я жыла амаль у галечы.

Аднак у час бадзяння па польскай правінцыі Баляслаў Лесьмян выдаў адзін з самых знакамітых сваіх зборнікаў – кнігу “Луг” (Łąka). У 1935 годзе паэт вяртаецца ў Варшаву, у 1933-м робіцца сябрам Польскай акадэміі літаратуры, а ў 1936 годзе выдае другі свой значны зборнік – “Цяністы напой” (Napój cienisty).

Памёр Баляслаў Лесьмян 5 лістапада 1937 году. Аднойчы да яго дачкі зайшоў кавалер, сябра прафашысцкай моладзевай арганізацыі, і паэт пацікавіўся, якія намеры той мае. Юнак запытаў у адказ – хіба той не ведае, якія намеры можна мець да дачкі габрэя? На наступны дзень Лесьмяна не стала – сардэчны прыступ. Сціпла пахаванаму побач з сястрой, яму не выпала бачыць, як жонку з дачкой выпраўлялі ў Маўтхаўзэн.

Але перад вайной паспявае выйсці яшчэ адзін, пасмяротны, зборнік вершаў Лесьмяна – “Лясная дзея” (Dziejba leśna). Паэзія Лесьмяна – гэта своеасаблівы фантастычны свет са сваёй уласнай міфалогіяй і філасофіяй; яе крыніцамі былі і ўзгадкі паэта пра ўкраінскую прыроду, і польскі фальклор, і ўласнае бачанне рэчаіснасці. Адна з асаблівасцяў паэзіі Лесьмяна – яе насычанасць неалагізмамі, многія з якіх пасля ўвайшлі ў польскую мову. Яго часта называлі “паэтам мёртвых”: месца дзеяння многіх яго вершаў – тагасветныя прысады ці нябыт. Аднак смерць у яго міфалогіі набывае новае значэнне: нябыт, пустата амаль прысутнічаюць у штодзённым жыцці. Але і наадварот – былое жыццё застаецца з мёртвымі пасля смерці: часам цяжка правесці мяжу, дзе заканчваецца жыццё, а дзе пачынаецца смерць.

Сярод творчай спадчыны Лесьмяна – і зборнікі казак “Паданні Сезаму” (Klechdy sezamowe, 1913), “Прыгоды Сіндбада Марахода (Przygody Sindbada Żeglarza, 1913), “Польскія паданні” (Klechdy polskie, пасмяротнае выданне, 1956), і эсэ, і літаратурныя нарысы. Але перш за ўсё ён – паэт, магчыма, самы любімы і шанаваны палякамі паэт першай паловы ХХ ст., паэт, які ў эсэ “З развагаў пра паэзію” (Z rozmyślań o poezji) напісаў:

“...Што б ні казалі пра паэзію, усё апынаецца памылковым. І мы з задавальненнем прызнаемся ў гэтай памылцы і разумеем сваю няздольнасць разгадаць таямніцу тых глыбіняў, адкуль паўстае новы твор. Адзінае, што мы ведаем, – гэта тое, што нямала маладых талентаў працуе над тым, каб здабыць з навакольнага змроку святло, без якога жыццё робіцца цяжарам, – і вытрымаць яго немагчыма”.
тэксты
 
Балады і ружы.  Вершы.
Пераклады пераможцаў конкурсу трэцяга нумару часопіса “ПрайдзіСвет” .
 
У ПАЧАТАК
Нашы кантакты: 
rada@prajdzisvet.org
220005, г. Мінск, п/с 2
Rambler's Top100
Rating All.BY
Каталог и поиск 1BY.BY Каталог фирм, каталог сайтов и интернет русурсов Беларуси. Доска объявлений


кино
Рейтинг сайтов
рейтинг сайтов sector-c.rutacisinfo.ru astrologicwanderl.ru
Каталог белорусских сайтов


Каталог TUT.BY
белорусская поисковая система