№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дзмітры Плакс (Дзмітры Плакс)

1970 -

Дзмітры Плакс
Мастак, пісьменнік, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся ў 1970 г. у Мінску. Жыве і працуе ў Стакгольме.

Стваральнік і прадусар беларускай службы “Радыё Швецыі” (2004 – 2009).

Аўтар кніг “Жара” (СПб, 2004), “Cy Twomblys dagbok” (STHLM, 2006), “Трыццаць тэкстаў” (Мінск, 2009); перакладаў: Daniil Charms, “Den fyrbenta kråkan” (Malmö, 2005), Barys Pjatrovitj, “Fresker” (Malmö, 2008), Астрыд Ліндгрэн, “Піпі Доўгаяпанчоха” (Мінск, 2008).

Таксама ў яго перакладзе на рускую мову выйшлі два “шведскія” нумары часопіса “Монолог”, у перакладзе на беларускую – тры “шведскія” нумары часопіса “Дзеяслоў”. На шведскую перакладаўся “беларускі” нумар часопіса РАРІ, таксама асобныя пераклады на шведскую з’яўляліся ў часопісах Pequod, 00-tal, BLM.

Дзмітры Плакс – стваральнік мастацкіх праектаў: “Фотахоку” (разам з Ігарам “Міцьком” Корзунам), Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск; культурны цэнтр Inkonst, Мальмё, 2004 – 2008; “Schackspel” (разам з Магнусам Бэртасам), Музей сучаснага мастацтва, Лейпцыг; Нацыянальны гістарычна-культурны музей, Полацк; Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск 2005– 2007; “Videodnevnik” (разам з Нільсам Класанам), Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск; Цэнтр сучаснага мастацтва, Кіеў; Муніцыпальная мастацкая галерэя, Харкаў; галерэя “Дзіндра”, Львоў; галерэя Tegen 2, Стакгольм, 2006 – 2008; і інш.

Чытайце таксама

Рэд'ярд Кіплінг

Рэд'ярд Кіплінг

Знакаміты ангельскі паэт і празаік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1907 году

Джакама Леапардзі

Джакама Леапардзі

Італьянскі паэт.

Барыс Штэрн

Барыс Штэрн

Беларуска-ізраільскі паэт.

Ішмаэль Бала

Ішмаэль Бала

Паэт, укладальнік анталогій нігерыйскай паэзіі, піша па-ангельску і на мове хаўса

468