№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Альгерд Бахарэвіч (Альгерд Бахарэвіч)

Нар. 1975

Альгерд Бахарэвіч

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Аўтар 15 празаічных кніг, у тым ліку раманаў “Сарока на шыбеніцы”, “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення”, “Дзеці Аліндаркі”, “Белая муха, забойца мужчын”, а таксама зборнікаў эсэ (“Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча”, “Гамбурскі рахунак Бахарэвіча”, “Ніякай літасці Альгерду Б.” і інш.). Апошнія апублікаваныя кнігі: зборнік эсэ “Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры” (2016); 900-старонкавы раман “Сабакі Еўропы”, які выйшаў напрыканцы 2017 году ў выдавецтве “Логвінаў”.

Эсэ і апавяданні Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на 10 моваў. Раман “Сарока на шыбеніцы” выйшаў у 2010 годзе ў нямецкім перакладзе, “Малая мэдычная энцыкляпэдыя” – у польскім (2017), “Белая муха, забойца мужчын” – у расейскім (2017). Зборнік апавяданьняў “Талент заікання” выйшаў па-польску ў 2008 годзе. Раман “Дзеці Аліндаркі” рыхтуецца да выдання на францускай мове ў парыжскім выдавецтве “Le ver de soie”. Паводле рамана “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення” на камернай сцэне Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы пастаўлены спектакль.

Двойчы атрымліваў прэмію “Кніга году”: за раманы “Дзеці Аліндаркі” і “Сабакі Еўропы”. Тройчы ляўрэат другой прэміі Ежы Гедройца, лаўрэат трэцяй прэміі Ежы Гедройця за раман “Дзеці Аліндаркі”. Лаўрэат прэмій “Гліняны Вялес” і “Залатая літара”.

Вёў аўтарскія праекты на Радыё Свабода, сайтах budzma.by, 34mag.net, у чэскім часопісе Host, на сайце “Міністэрства контркультуры”. З 2017 году калюмніст часопіса “Большой”. Стыпэндыят нямецкага ПЭН-цэнтра (Гамбург), фонда Гайнрыха Бёля (Лянгенбройх), Institute France (Парыж), Балтыйскага Цэнтра пісьменьнікаў і перакладчыкаў (Вісбю, Швэцыя), Бэрлінскага літаратурнага калоквіуму на Ванзэе. Удзельнік літаратурных фэстываляў у Нямеччыне, Швэцыі, Польшчы, Чэхіі, Славеніі, Украіне, Літве. Прадстаўляў Беларусь на Эўрапейскай пісьменьніцкай канфэрэнцыі ў Бэрліне (2014). Перакладаў зь нямецкай мовы сучасную і класічную нямецкую літаратуру.

У 2007-2013 гадах жыў у Гамбургу, цяпер жыве ў Менску.

 

Чытайце таксама

Малгажата Шэйнэрт

Малгажата Шэйнэрт

Польская журналістка

Албэрту Каэйру

Албэрту Каэйру

Непарыўна звязаны з Фэрнанду Пэсоа

Сігб'ёрн Обстфэльдэр

Сігб'ёрн Обстфэльдэр

Нарвежскі празаік, драматург, паэт-мадэрніст.

Вольга Такарчук

Вольга Такарчук

Польская пісьменніца, эсэістка, сцэнарыстка, паэтка

3457