№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уладзімір Жылка (Уладзімір Жылка)

1900 - 1933

Уладзімір Жылка
Беларускі паэт. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў гарадское вучылішча ў Міры ў 1914 годзе, разам з бацькамі пераехаў у Мінск.

Падчас Першай сусветнай вайны сям'я Жылкаў была ў бежанцах у Тульскай губерні. Вучыўся ў Багародзіцкай агранамічнай вучэльні Тульскай губерні (1915—1917). З 1917 жыў у Мінску, друкаваўся ў мінскіх выданнях, працаваў аграномам у дзяржаўным маёнтку пад Мінскам (1918—1919).

Восенню 1920 году захварэў на сухоты і пераехаў да дзеда ў в. Падлессе Навагрудскага павета. Пасля Рыжскай дамовы застаўся ў Заходняй Беларусі. Працаваў у Вільні ў беларускай кнігарні. Хаваючыся ад пераследу рэжыму генерала Л. Жалігоўскага, выехаў у Коўна, затым у Дзвінск. Вучыўся ў беларускай гімназіі ў Дзвінску, а ў лютым 1923 выехаў на навучанне ў Чэхаславакію, да 1926 жыў у Празе, па стыпендыі чэхаславацкага ўрада вучыўся на гістарычна-філалагічным факультэце Карлава ўніверсітэта. У Празе рэдагаваў часопіс “Новы прамень”.

У 1926 прыехаў у Мінск на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу. Застаўся ў БССР. Працаваў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты “Звязда”, выкладаў беларускую літаратуру ў Мінскім музычным тэхнікуме. Быў сябрам літаратурных аб'яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”. Займаўся перакладамі для Белдзяржкіно. 19 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе “Саюза вызвалення Беларусі”. 10 красавіка 1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі, якую адбываў ва Уржуме Кіраўскай вобласці, дзе працаваў загадчыкам гаспадаркі і выкладчыкам літаратуры ў медыцынскім тэхнікуме. Памёр ад туберкулёзу лёгкіх. Пахаваны на мясцовых могілках, хоць хацеў быць пахаваным у Вільні, горадзе, які вельмі любіў. Рэабілітаваны 19 верасня 1960.

Дэбютаваў з вершамі ў 1920 годзе ў заходнебеларускіх выданнях “Беларускія ведамасці”, “Наша думка”, “Наша будучыня”, “Новае жыццё”. Аўтар паэмы “Уяўленне” (Вільня, 1923), зборнікаў вершаў “На ростані” (Вільня, 1924), “З палёў Заходняй Беларусі” (Мінск, 1927).

Пераклаў “Слова пра Якуба Шэлю” Б. Ясенскага (1932), асобныя творы А. Блока, А. Міцкевіча, Г. Ібсэна, Ш. Бадлера, І. Волькера.

Чытайце таксама

Вольга Такарчук

Вольга Такарчук

Польская пісьменніца, эсэістка, сцэнарыстка, паэтка

Януш Корчак

Януш Корчак

Польскі педагог, пісьменнік, доктар і грамадскі дзеяч

Готфрыд Аўгуст Бюргер

Готфрыд Аўгуст Бюргер

Нямецкі паэт. Адзін з выразнікаў ідэй “Буры і націску”.

Бранка Чопіч

Бранка Чопіч

Адзін з самых вядомых югаслаўскіх празаікаў пасляваеннага пакалення

2996