№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Хуга Баль (Hugo Ball)

1886 - 1927

Хуга Баль
Нямецкі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў дадаізму, а таксама пачынальнік “гукавой паэзіі”.

Нарадзіўся ў простай каталіцкай сям’і ў горадзе Прымасэнс (Германія). У 1906–1910 гг. вывучаў сацыялогію і філасофію ва універсітэтах Мюнхена, Гайдэльберга і Базэля. Дысертацыю, прысвечаную Фрыдрыху Ніцшэ, не скончыў, гэты час стаў для яго пераломным момантам: Баль звярнуўся да пратэстантызму. У 1910 г. пераехаў у Берлін з намерам стаць акторам, супрацоўнічаў з тэатральным рэжысёрам Максам Райнхартам. У 1911 годзе Баль надрукаваў сваю першую п’есу. З 1911 да 1912 году працуе драматургам у Плаўэне, з 1912 да 1914 – у Мюнхене. У гэты час таксама супрацоўнічае з часопісамі Revolution, Die Neue Kunst, Die Aktion, Phöbus.

У пачатку Першай сусветнай вайны запісваецца добраахвотнікам у войска. Але ўжо праз некаторы час расчароўваецца ў вайне. У 1915 годзе Хуга Баль разам са сваёй будучай жонкай Эмі Хенінгс эмігруе ў Швейцарыю і пасяляецца ў Цюрыху. Працуе піяністам у Varieté-Ensemble. У Швейцарыі Баль працягвае цікавіцца анархізмам і Бакуніным, а таксама перакладае некаторыя яго творы. Гэтыя пераклады, праўда, так ніколі і не былі надрукаваныя.

У лютым 1916 году разам з Гансам Арпам, Трыстанам Тцарам і Марсэлем Жанко Хуга Баль заснаваў у Цюрыху кабарэ “Вальтэр”, калыску дадаізму. 14 ліпеня 1916 году на свет з’явіўся знакаміты “Маніфест дадаізму”, напісаны Балем.

Удзел Баля ў руху дадаістаў цягнуўся прыкладна два гады. Даволі непрацяглы час Баль працаваў у часопісе Freie Zeitung у Берне. У ліпені 1920 году ён зноў вяртаецца да каталіцтва, выходзіць на пенсію і з жонкай Эмі пераязджае ў кантон Тычына, дзе вядзе даволі беднае, асвечанае рэлігіяй жыццё.

Сярод найбольш адметных твораў Хуга Баля варта ўзгадаць яго п’есу “Нос Мікеланджэла. Трагікамедыя ў чатырох дзеях” (Die Nase des Michelangelo. Tragikomödie in vier Auftritten, 1911), дзённік падзеяў часоў дадаізму ў Цюрыху “Уцёкі з часу” (Die Flucht aus der Zeit, 1927), біяграфія Германа Гесэ “Герман Гесэ. Яго жыццё і творчасць” (Hermann Hesse. Sein Leben und sein Werk, 1927) і іншыя.

Памёр Хуга Баль у 1927 годзе ў Швейцарыі.

Чытайце таксама

Арнэ Лігрэ

Арнэ Лігрэ

Нарвежскі драматург і празаік.

Таццяна Нядбай

Таццяна Нядбай

Наташа Гузеева

Наташа Гузеева

Дзіцячая пісьменніца, сцэнарыст, перакладчыца, аўтар літаратурнага персанажу Капітошка

Фрэнк О’Хара

Фрэнк О’Хара

Амерыканскі празаік, паэт і мастацкі крытык.

589