№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Алег Шынкарэнка (Шинкаренко Олег)

1976 -

Алег Шынкарэнка
Нарадзіўся ў Запарожжы. Скончыў Запарожскую інжынерную акадэмію і Класічны прыватны ўніверсітэт (перакладчык з ангельскай). Працаваў інжынерам і карэспандэнтам. З 2008 году жыве ў Кіеве, дзе займаецца журналістыкай. З 2009 году рэдагуе сайт украінскага літаратурнага конкурсу “Каранацыя слова”.

Сваё першае апавяданне Алег Шынкарэнка напісаў у канцы 1980-х. Школьнае захапленне навуковай фантастыкай, постмадэрнізмам і чорным гумарам паўплывала на стыль яго прозы, надаўшы ёй гратэскны ўхіл. Друкаваўся ў часопісах “НАШ”, “ШО” і “Хрещатик”. У 2006 годзе атрымаў прэмію выдавецтва “Смолоскип” за зборнік апавяданняў “Як знікнуць цалкам”.

Таксама выступае як кампазітар і аўтар тэкстаў песняў, аўтар некалькіх музычных праектаў.

Чытайце таксама

Вольга Такарчук

Вольга Такарчук

Польская пісьменніца, эсэістка, сцэнарыстка, паэтка

Януш Корчак

Януш Корчак

Польскі педагог, пісьменнік, доктар і грамадскі дзеяч

Готфрыд Аўгуст Бюргер

Готфрыд Аўгуст Бюргер

Нямецкі паэт. Адзін з выразнікаў ідэй “Буры і націску”.

Бранка Чопіч

Бранка Чопіч

Адзін з самых вядомых югаслаўскіх празаікаў пасляваеннага пакалення

937