№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Корнэль Фёльдвары (Kornel Földvári)

1932 -

Корнэль Фёльдвары
Народжаны ў няправільны час (13 лютага 1932) у няправільнай сям’і, з самага пачатку сваёй творчасці выпрацаваў разумную сістэму псеўданімаў. Паводле славацкага літаратурнага часопіса “Rak”, ён — “найпапулярнейшы з невядомых аўтараў”.

Пад адным са сваіх надзейных імёнаў выдаў зборнік гумарэсак “Нетыповыя гісторыі” (1963), пад іншым — малую манаграфію пра Душана Палакавіча (1987), а пад сваім дэбютаваў у 1999 годзе кнігай “Пра лаканічнасць”. У 2003 годзе нарэшце выдаў доўгачаканую кнігу гумарэсак “Гісторыі з нафталіну” (падзагаловак “Гумарэскі 1963—1977”), дзе апублікаваў празаічныя творы са старых, часам пажоўклых, рукапісаў і некалькі гумарэсак з “Нетыповых гісторый”.

Да яго ўлюбёных заняткаў належыць напісанне паслямоваў да кніг самых розных аўтараў, пачынаючы з Брэта Гарта ці Карла Мая і заканчваючы Агатай Крысці ці Рэймандам Чэндлерам. Таксама перакладае, найбольш з нямецкай (Цвайг, Верфель, Энцэнсбергер), супрацоўнічае са шматлікімі часопісамі. За зборнік эсэ “Пра карыкатуру” ў 2006 годзе атрымаў прэстыжную славацкую прэмію Дамініка Татаркі.

Чытайце таксама

Готфрыд Аўгуст Бюргер

Готфрыд Аўгуст Бюргер

Войцех Кучак

Войцех Кучак

Польскі празаік, паэт, сцэнарыст, кінакрытык, спелеолаг

Роналд Нокс

Роналд Нокс

Ангельскі рэлігійны дзеяч і пісьменнік, аўтар дэтэктываў

Юрый Вінічук

Юрый Вінічук

Украінскі пісьменнік, журналіст, містыфікатар, укладальнік анталогіі гатычнай літаратуры

909