№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Жорж Санд (George Sand)

1804 - 1876

Жорж Санд
Французская пісьменніца. Сапраўднае імя — Амандына Аўрора Люсіль Дзюпэн.

Вучылася ў ангельскім каталіцкім манастыры ў Парыжы. Аўтарка раманаў, апавяданняў, п'ес і публіцыстычных тэкстаў, яна не толькі ўзяла мужчынскі псеўданім, але публічна насіла мужчынскае адзенне. Сярод каханкаў Санд былі кампазітары Ферэнц Ліст і Фрыдэрык Шапэн (чатырнаццаць гадоў іх стасункаў апісаныя ў кнізе “Зіма на Маёрцы”, 1842) і пісьменнікі Альфрэд дэ Мюсэ і Праспэр Мэрымэ. Вядомая таксама насычаная перапіска з Гюставам Флабэрам.

Дэбютавала псіхалагічным раманам “Індыяна” (Indiana, 1832), у якім тэма жаночай эмансіпацыі цесна звязаная з праблемай свабоды чалавека. На мяжы 1830—1840-х гадоў захапілася ідэямі ўтапічнага і хрысціянскага сацыялізму. Аўтар шэрагу сацыяльных раманаў. Дэмакратычныя погляды Жорж Санд выявіліся ў цыкле вясковых аповесцяў. Удзельнічала ў рэвалюцыі 1848 году, пасля перамогі рэакцыі адышла ад палітыкі. Аўтарка мемуараў “Гісторыя майго жыцця” (1854—1855), шматлікіх раманаў, а таксама дзіцячай аповесці “Гісторыя пра Грыбуля, сапраўднага недарэку” (Histoire du véritable Gribouille, 1851).

Чытайце таксама

Кнут Гамсун

Кнут Гамсун

Нарвежскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Парфірый Гаратак

Парфірый Гаратак

Фіктыўны аўтар “Д’ябалічных парабалаў” – зборніка ўкраінскіх вершаваных пародыяў

Джэймс Мэцью Бары

Джэймс Мэцью Бары

Шатландскі драматург і празаік, найбольш вядомы дзякуючы казцы “Пітэр Пэн”

Багдан-Ігар Антоныч

Багдан-Ігар Антоныч

Украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца, “закаханы ў жыццё паганец”

501