№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Марыя Канапніцкая (Maria Konopnicka)

1842 - 1910

Марыя Канапніцкая
Марыя Канапніцкая нарадзілася 23 траўня 1842 году ў Сувалках, рана страціла бацькоў і ў 20 гадоў выйшла замуж за Яраслава Канапніцкага. Сям’я Канапніцкіх была звязаная з паўстаннем 1863 годe, і, баючыся пераследу, Канапніцкія з’ехалі ў Германію і вярнуліся на радзіму ў 1865 годзе пасля аб’яўлення амністыі. .

Марыя Канапніцкая дэбютавала ў 1870 годзе. Аўтар вершаў і рэалістычных навэлаў пра жыццё вёскі і гарадской беднаты, на грамадскую і псіхалагічную тэматыку (“Міласэрнасць абшчыны”, “Мендаль Гданьскі” і інш.). Шырока вядомыя паэма М. Канапніцкай пра долю сялян-эмігрантаў “Пан Бальцэр у Бразіліі” (Pan Balcer w Brazylii, 1892–1906, поўнае выданне ў 1910), аповесць для дзяцей “Пра гномаў і сіротку Марысю”, цыклы народных песняў “З лугоў і палёў”, “На жалейцы”. Таксама вядомая як публіцыстка і літаратурны крытык. Актыўна займалася дзейнасцю па абароне правоў жанчын.

Сярод асноўных зборнікаў навэлаў Марыі Канапніцкай варта назваць наступныя: першы зборнік пісьменніцы “Чатыры навэлы” (Cztery nowele, 1888), Мае знаёмыя” (Moi znajomi, 1890), На дарозе” (Na drodze, 1893), “Людзі і рэчы” (Ludzie i rzeczy, 1898), “На нармандскім беразе” (Na normandzkim brzegu, 1904).

Памерла пісьменніца 8 кастрычніка 1910 году ў Львове.

Чытайце таксама

Імануэль Вайсглас

Імануэль Вайсглас

Нямецкамоўны пісьменнік і перакладчык габрэйскага паходжання

Оскар Мілаш

Оскар Мілаш

Французскі паэт і літоўскі дыпламат, дзядзька Чэслава Мілаша

Артур Сайманз

Артур Сайманз

Ангельскі паэт-сімваліст, выдавец, драматург, эсэіст, перакладчык і літаратурны крытык.

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, кінасцэнарыст

1198