№19: Нарвежскі вецер

№19: Нарвежскі вецер [18+]

Нумар, які мы прадстаўляем, досыць незвычайны. Па-першае, большасць перакладных тэкстаў у ім — празаічныя творы (ці хутчэй урыўкі з твораў) сучасных аўтараў, па-другое, яны былі спецыяльна абраныя для гэтага нумару нарвежскім выдаўцом і рэдактарам Крысціянам К’ельструпам і перакладзеныя Лідыяй Ёхансэн.

Чытаць далей

Якую кнігу абраць беларусам: электронную альбо папяровую?

27 ліпеня 2010

У асобнай тэчцы мяне чакаюць чытацкія далікатэсы ў выглядзе чатырох свежавыпампаваных з інтэрнэту кніг маёй любімай Айрыс Мёрдак, класіка сучаснай брытанскай літаратуры. Нядаўна ў “Акадэмкнізе” мела спакусу купіць адну з іх у папяровым варыянце, але яе цана на сённяшні дзень для мяне завысокая.

Чытаю я з Acer n300, КПК, які апроч іншага дазваляе рабіць нататкі (пісаць гэты агляд для “ПрайдзіСвета”, напрыклад), слухаць музыку, глядзець відэа, выходзіць у інтэрнэт праз мабільнік, гуляць у гульні. Для чытання я калісьці ўсталявала праграму Haaly Reader. Ні сам Acer n300, ні згаданы софт не з’яўляюцца навінкамі. Абодвум каля чатырох гадоў. Тым не менш, мае патрабаванні яны задавальняюць. КПК заўжды сцеражэ мой сон дзе-небудзь паблізу ложка і, моцна не абцяжарваючы сабой багаж, ездзіць са мной ў падарожжы – бібліятэка заўжды са мной.

Падчас шведска-беларускіх літаратурных дзён я даведалася, што здзівіла старэйшых замежных калег, калі скарысталася КПК для чытання ўласных тэкстаў са сцэны. А аднойчы, падчас іншага літаратурнага мерапрыемства, мне давялося спампоўваць тэкст, які я раптоўна захацела агучыць, проста на сцэне перад слухачамі. Гэта і сапраўды зручна, калі ты не залежыш ад наяўнасці паблізу прынтэра і паперы для яго.


Фота Я.Маёрчыка

Калі я чую, што чытаць кнігу, перагортваючы старонкі і маючы з тэкстам тактыльны кантакт, значна прыемней, чым мець справу з электронным тэкстам, то думаю пра тое, што часам людзі нават не могуць сабе ўявіць, як лёгка адна звычка можа замяніць сабой другую.

Ужо даволі часта можна ўбачыць беларусаў, якія чытаюць у грамадскім транспарце электронныя кнігі.

Хтосьці для гэтых мэтаў карыстаецца мабільнікам альбо камунікатарам з вялікім экранам.


Samsung S8000

Некаторыя абіраюць адмысловыя прыстасаванні для кнігалюбаў, кшталту папулярнага PocketBook 301.


PocketBook 301 plus Стандарт

Заможныя беларусы могуць насалоджвацца у якасці каляложкавай бібліятэкі моднай навінкай ад Apple – планшэтным кампутарам Ipad з дыяганаллю 9,7 цаляў. Але гэта, вядома, не варыянт для чытання паўсюль. Ipad занадта вялікі, каб цягаць яго з сабой увесь час.







Apple Ipad

Тое, што электронная кніга знайшла сваё месца ў сэрцах чытачоў і робіцца ўсё больш папулярнай, цягне за сабой шмат пытанняў. Ці моцна б'е яна па кішэні пісьменніка і наколькі такім чынам парушае аўтарскія правы? Што экалагічней, эканомней і што зручней: электронная кніга ці папяровая? За якой з іх будучыня? Паглядзім, што адкажа на гэтыя пытанні час.

А вось якія выказванні пра свой досвед зносінаў з электроннымі прыстасаваннямі для чытання пакідалі чытачы майго блогу:


PocketBook 360
kosmacz

- Сам покетбуком користуюсь, рекомендую. Читаю багато, місяць може батарея і не тримає, але два тиждні – точно.




КПК HP iPAQ 214

lenk0yan

- Я вообще с кпкашки читаю, привыкла, не испытываю неудобств. Зрение отличное, читать с любого экрана не напрягает. А вот у мужа уже покетбук. И родители хотят :)


Sony PRS-500


Sony PRS-300 Reader Pocket Edition

3x_bel

- У меня уже вторая Сонька, вообще никаких проблем, русифицировал/перепрошивал сам, по форумам. Последнюю взял размером поменьше PRS-300, нравится, что помещается в карман, в отличие от предыдущей PRS-500. Покетбуки не понравились за внешний вид, хотя и функций там побольше, но тут же берёшь в руки – маешь вещь!



lenk0yan

У знаёмых была гісторыя, калі сонеўская кніжка невядома ад чаго завісла. Можа, перагрэлася на сонцы, можа, гарбатай залілі, не ў курсе. І яны чакалі месяца паўтара, пакуль яна разрадзіцца, каб пераўключыць :))

Зрэшты, галоўным у кнізе заўжды застаецца яе змест, як бы ні змяняўся выгляд.

Чытайце таксама

7 студзеня 2018

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

27 лістапада 2017

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

29 снежня 2017

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

іншыя навіны
192