№17: Гульня ў гарады

№17: Гульня ў гарады

У новым, сямнаццатым, нумары мы спрабуем паглядзець, якімі бачаць свае гарады нашы сучаснікі і аднадумцы, пісьменнікі і пісьменніцы ХХІ стагоддзя.

Чытаць далей

Кніга

Філалогія ў скульптуры: Помнікі мовам, алфавітам, літарам

Філалогія ў скульптуры: Помнікі мовам, алфавітам, літарам

Die Afrikaanse Taalmonument — гэта цэлы комплекс, кожная частка якога мае сімвалічнае значэнне. Так, стваральнікі помніка нагадваюць, што ў мове афрыкаанс ёсць шмат пазычанняў, як з еўрапейскіх і афрыканскіх, так і з азіяцкіх (напрыклад, малайскай) моваў, і што афрыкаанс ёсць мостам паміж еўрапейскай і афрыканскай культурай. На адной з плітаў сцяжынкі, што вядзе да помніка, высечаная фраза “Dit is ons erns”, што можна перакласці як “Мы наконт гэтага сур’ёзна”. А на таблічцы ля ўваходу змешчаныя фразы двух паўднёваафрыканскіх паэтаў — Нікалааса Петруса ван Вэйка Лоў і Карнэліса Якабуса Лангенховена, аўтара гімна ПАР:“Афрыкаанс — гэта мова, якая злучае Заходнюю Еўропу і Афрыку. Яна стварае мост паміж вялікім яркім Захадам і магічнай Афрыкай... І з гэтага яднання могуць вырасці важныя рэчы — магчыма, тыя адкрыцці, якія яшчэ чакаюць афрыкаанс. Але пра што мы ніколі не павінныя забываць, дык гэта пра тое, што змены ў краіне і ландшафце напраўду адтачылі, сфармавалі, звязалі гэтую новаствораную…

Чытаць цалкам
У Венгрыю па кнігі

У Венгрыю па кнігі

Бо калі турысты туды і зазіраюць, то хутчэй проста з цікаўнасці: а як прадаюцца кнігі ў іх, гэтых незразумелых венграў, у мове якіх каля трыццаці адсоткаў словаў невядомага паходжання і нават “Добры дзень!” гучыць для раманскага, германскага ці славянскага вуха не больш як дзіўны набор гукаў: “Jó napot”. Гуляючы па горадзе, адразу заўважаеш некалькі вялікіх сетак кніжных крамаў. Напрыклад, “Alexandra”. Крама “Alexandra” на плошчы Эржэбет у Пешце А вось крама з той жа сеткі — але ўжо ў гістарычным цэнтры горада Сэкешфэхервара:Справа ад кнігарні бачная знакамітая фігурка Арлекіна: Што чытаюць у СэкешфэхерварыА вось вялікая кнігарня з вялікім асартыментам сусветнай класікі на мовах арыгіналу, а таксама ангельскамоўных перакладаў філасофскіх працаў. Кнігарня непадалёк ад базілікі Святога Іштвана — цэлыя стосы і цэлыя паліцы кніг на ангельскай мове. А ля плошчы Свабоды — зноў шматмоўная крама. А гэта — у самым цэнтры Буды, там, дзе звычайна ходзяць асноўныя натоўпы турыстаў і куды мясцовыя жыхары,…

Чытаць цалкам
Як Васіль Змея адалеў

Як Васіль Змея адалеў

Спадзяемся, з дапамогай “ПрайдзіСвета” Кацярына знойдзе выдаўца для сваёй кнігі. Вокладка Фарзац кнігі Тытульны разварот "І пачаў ён людзей хапаць і да сябе ў нару цягаць" Другая ілюстрацыя ў згорнутым выглядзе Другая ілюстрацыя ў разгорнутым выглядзе "Страшны-страшны Змей" Трэцяя ілюстрацыя ў згорнутым выглядзе Трэцяя ілюстрацыя ў разгорнутым выглядзе "Змей і Васіль" Кацярына Дубовік нарадзілася ў Мінску ў 1988 годзе. У 2007 годзе абараніла дыплом Мінскага дзяржаўнага гімназіі-каледжа мастацтваў па спецыяльнасці “Дызайн”. У тым жа годзе паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на мастацкае аддзяленне, на кафедру графікі. Цяпер Кацярына навучаецца на 4-м курсе. У будучыні хоча займацца мастацкім аздабленнем кніг. Таксама займаецца афортам, піша акварэллю і г.д.

Чытаць цалкам
Калі любіш – адпусці!

Калі любіш – адпусці!

Праз месяц ён стварыў у інтэрнэце кніжны клуб bookcrossing.com, на якім сёння зарэгістравана звыш 870 тысяч карыстальнікаў па ўсім свеце. Галоўная ідэя буккросінгу – папулярызаваць чытанне як занятак, “адпускаючы на волю” кнігі, якія застаюцца “мёртвым грузам” у хатняй бібліятэцы: іх прачыталі, паставілі на паліцу і, магчыма, больш ніколі не возьмуць у рукі. А кнігам, між іншым, хочацца ўвагі. Не кожная “адпушчаная на волю” кніга трапляе ў колазварот буккросінгу. Прачытаўшы кнігу, чалавек пакідае яе (“адпускае”) у спецыяльна прызначаным месцы (пра гэта ніжэй) або ў некаторых краінах – у любым грамадскім месцы: у кавярні, у парку, у метро, каб яе мог знайсці іншы чалавек, які пасля прачытання павінен паўтарыць працэс. На кнізе змяшчаецца яе ідэнтыфікацыйны нумар (BCID-code), па якім знойдзеную кнігу трэба зарэгістраваць на сайце буккросінгу. На гэтым жа сайце можна прасачыць “падарожжа”, якое здзейсніла кніга (падобным чынам арнітолагі назіраюць за перамяшчэннем…

Чытаць цалкам
Грузіце кнігі ў трэйлеры!

Грузіце кнігі ў трэйлеры!

Рэкламныя ролікі да кніг, або буктрэйлеры (book trailer), з’явіліся адносна даўно, яшчэ ў 2002 годзе. Першы ролік, публічна прадэманстраваны, рэкламаваў кнігу Dark Symphony (дзясятую ў серыі вампірскай сагі) пісьменніцы Крысцін Фіхан. Але сам тэрмін “буктрэйлер” зрабіўся агульнаўжывальным разам з развіццём такіх відэасэрвісаў, як MySpace, YouTube і г.д., калі “залітае” карыстальнікам відэа мела магчымасць прагледзець вялізная колькасць людзей, што тым самым адкрывала кнігавыдаўцам выхад на шырокую чытацкую аўдыторыю. Варта адзначыць, што, у адрозненне ад трэйлераў да фільмаў, дзе сам ролік мусіць у многім адпавядаць стылю знятага кіно, падпарадкоўвацца пэўным прынцыпам, аўтары буктрэйлераў часам прытрымліваюцца досыць разнастайных тэхнікаў і прыёмаў. Гэта можа быць інсцэніроўка ўрыўкаў з кнігі (дарэчы, ПС ужо змяшчаў на сваіх старонках адзін з такіх трэйлераў, глядзіце “Кнігі-мутанты: новае…

Чытаць цалкам
Закарпацце літаратурнае, альбо У госці да русінаў

Закарпацце літаратурнае, альбо У госці да русінаў

Русінская мова (руська бесіда, руски язик і інш.) – ці нават русінскія мовы (бо склад дыялектаў русінскай мовы – таксама адкрытае пытанне) – бытнуе на землях, дзе жывуць прадстаўнікі русінскага этнасу: Закарпацкая вобласць Украіны (ці Падкарпацкая Русь), Усходняя Славакія, Ваяводзіна ў Сербіі, асобныя вобласці Харватыі, Венгрыі, Румыніі і Польшчы. Паводле розных падлікаў, колькасць русінаў складае ад 1 да 2 мільёнаў чалавек.Украінскія лінгвісты на сённяшні дзень адмаўляюць русінскай у статусе асобнай мовы і называюць яе адным з украінскіх дыялектаў; адпаведна, у рэестры нацыянальнасцяў Украіны русінаў няма. Аднак мясцовае насельніцтва Закарпацця вызначае сябе вельмі дакладна – русіны – і ставіць перад сабой мэту дабіцца прызнання сваёй нацыянальнасці. Існуе шэраг русінскіх суполак (прычым не толькі на тэрыторыі Закарпацця), выдаюцца кнігі на русінскай мове і пра русінскую мову, праводзяцца кангрэсы русінаў.На вітрыне галоўнай кнігарні горада Ужгарада – адміністрацыйнага цэнтру Закарпацкай…

Чытаць цалкам
Якую кнігу абраць беларусам: электронную альбо папяровую?

Якую кнігу абраць беларусам: электронную альбо папяровую?

У асобнай тэчцы мяне чакаюць чытацкія далікатэсы ў выглядзе чатырох свежавыпампаваных з інтэрнэту кніг маёй любімай Айрыс Мёрдак, класіка сучаснай брытанскай літаратуры. Нядаўна ў “Акадэмкнізе” мела спакусу купіць адну з іх у папяровым варыянце, але яе цана на сённяшні дзень для мяне завысокая. Чытаю я з Acer n300, КПК, які апроч іншага дазваляе рабіць нататкі (пісаць гэты агляд для “ПрайдзіСвета”, напрыклад), слухаць музыку, глядзець відэа, выходзіць у інтэрнэт праз мабільнік, гуляць у гульні. Для чытання я калісьці ўсталявала праграму Haaly Reader. Ні сам Acer n300, ні згаданы софт не з’яўляюцца навінкамі. Абодвум каля чатырох гадоў. Тым не менш, мае патрабаванні яны задавальняюць. КПК заўжды сцеражэ мой сон дзе-небудзь паблізу ложка і, моцна не абцяжарваючы сабой багаж, ездзіць са мной ў падарожжы – бібліятэка заўжды са мной. Падчас шведска-беларускіх літаратурных дзён я даведалася, што здзівіла старэйшых замежных калег, калі скарысталася КПК для чытання ўласных тэкстаў са сцэны. А аднойчы,…

Чытаць цалкам
Беларускі кніжны знак

Беларускі кніжны знак

Гісторыя беларускага кніжнага знака пачынаецца з выданняў Францыска Скарыны. Сонца маладзіковае лічыцца першым беларускім экслібрысам, які адрозніваецца ад традыцыйнага тым, што пазначае не ўладальніка кнігі, а друкара. Беларускі кніжны знак прайшоў усе этапы развіцця еўрапейскага экслібрысу. Тагачасныя манастыры і княскія роды валодалі багатымі кнігазборамі, якія пазначалі суперэкслібрысам – геральдычнай выявай, якая размяшчалася на верхняй вокладцы дыхтоўнага пераплёту. Характэрныя экслібрысы мелі праўдстаўнікі роду Радзівілаў: чорны арол, на грудзях якога шчыт з трыма ражкамі, а зверху – карона. Кніжны знак Багуслава Радзівіла зроблены ў 1671 годзе, ужо пасля смерці князя, для адзначэння той часткі княжацкай бібліятэкі, якая паводле тэстаменту перадавалася пляменніку князя Фрыдрыху Вільгельму, герцагу Прусіі, і павінная была знаходзіцца ў Кёнігсбергу. Акрамя твораў багаслоўскага зместу  кнігазбор утрымліваў значную колькасць кніг па мастацтве,…

Чытаць цалкам
Ex libris: дробязь, а прыемна

Ex libris: дробязь, а прыемна

Лічыцца, што Нямеччына сталася радзімай экслібрыса, бо менавіта там быў распаўсюджаны звычай пазначаць каштоўныя рэчы знакам прыналежнасці прыватнай асобе. Апрача гэтага на пашырэнне экслібрыса паўплывала мастацтва гравюры, якое заваёўвае пазіцыі ў канцы 15 стагоддзя. Хіба што першым майстрам, які ствараў экслібрысы, быў знакаміты нямецкі мастак Альбрэхт Дзюрэр (канец 15 – пачатак 16 ст.). У канцы 15 ст. з Германіі экслібрыс патрапляе ў Швейцарыю, а ў 16 ст. ужо ў Францыю, Чэхію, Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае, Італію, Англію, а потым заваёўвае і рэшту Еўропы, а праз стагоддзі – увесь свет.Натуральна, што за больш як пяцістогадовую гісторыю мастацтва экслібрыса змянялася, дасканалілася, кніжныя знакі пачалі выконвацца ў размаітых тэхніках (ад дрэварыту і літаграфіі да кампутарнай графікі) і часам абсалютна процілеглых стылістыках (ад барока да авангарду і поп-арту). Усё гэта адным махам ахапіць немагчыма, таму прапаную вашай увазе некаторыя выбраныя прыклады экслібрысаў…

Чытаць цалкам
Насценныя вершы ў Лейдэне

Насценныя вершы ў Лейдэне

Першы верш, які з’явіўся тут – гэта верш Марыны Цвятаевай “Маім вершам”, апошні – “De Profundis” Федэрыка Гарсіі Лоркі, накрэслены ў 2005 годзе. Такая незвычайная ідэя належыць фундацыі “Tegen-Beeld” Бэна Валенкампа і Яна-Вілема Брэйнса – выканальнікі праекту мелі на мэце паказаць узаемасувязь паміж мовай і выявай. На сённяшні дзень у горадзе можна пабачыць 101 выяву вершаў, а ў пачатку 2010 году арганізатары анансавалі працяг праекту. Прапануем вам прагуляцца па вуліцах Лейдэна і паглядзець, якія вершы былі абраныя для праекту.Пачнем з антычнасці. На гэтым сімпатычным дамку выяўлены верш аднаго з самых значных паэтаў Старажытнай Грэцыі – Сапфо. Дарэчы, у наступным нумары “ПрайдзіСвета” будуць надрукаваныя яе творы ў перакладзе Лявона Баршчэўскага. Вось Пталямей на сцяне сталовага пакоя: А тут – верш грэцкага паэта ХХ ст. Канстанцінаса Кавафіса. Здаецца, някепска ўпісаўся ў пейзаж. Не пакрыўдзілі лейдэнцы і французаў…

Чытаць цалкам