№19: Нарвежскі вецер

№19: Нарвежскі вецер [18+]

Нумар, які мы прадстаўляем, досыць незвычайны. Па-першае, большасць перакладных тэкстаў у ім — празаічныя творы (ці хутчэй урыўкі з твораў) сучасных аўтараў, па-другое, яны былі спецыяльна абраныя для гэтага нумару нарвежскім выдаўцом і рэдактарам Крысціянам К’ельструпам і перакладзеныя Лідыяй Ёхансэн.

Чытаць далей

Клуб

Польскія дзівацтвы і дзівосы на вечарыне “Дзіва што!”

Польскія дзівацтвы і дзівосы на вечарыне “Дзіва што!”

Дзівосы пачаліся ўжо з першай хвіліны — вядоўца вечарыны Марыя Мартысевіч зачытала спіс выступоўцаў і прапанавала кожнаму кінуць у шапку якую-небудзь дробную рэч, каб правесці лёсаванне і вызначыць парадак. Перакладчыкі, што не чакалі такой неспадзеўкі, нават не падумалі супраціўляцца.Марыя МартысевічЛёс склаўся так, што першым выступіў Андрэй Хадановіч, які зачытаў пераклад верша Богдана Задуры “Забойны аддзел не падмочыць рэпутацыі”. Паводле перакладчыка, тэкст дзіўны ўжо хаця б таму, што падчас перакладу давялося добра пагуляць з польскімі рэаліямі — і часам перакласці іх досыць нечакана. Зрэшты, нават без такіх падрабязнасцяў верш зусім не гучаў трывіяльна. Ролю Богдана Задуры дзівосна выканаў польскі паэт і перакладчык Лешак Энгелькінг, які акурат праходзіў міма і не адмовіўся паўдзельнічаць. Пра тое, як пан Задура разлічыўся з панам Энгелькінгам, рэдакцыі “ПрайдзіСвета” пакуль не паведамілі. Андрэй Хадановіч і Лешак ЭнгелькінгПравілы гульні, прыдуманыя вядоўцай, патрабавалі таго,…

Чытаць цалкам
Гуканні вясны па-ўкраінску

Гуканні вясны па-ўкраінску

Вядоўца вечарыны Андрэй Хадановіч, аднак, параіў гасцям не надта спадзявацца на тое, што зараз іх пачнуць частаваць традыцыйнымі блінамі (хаця гасцей гэта не напалохала, і шэрагі аматараў украінскае літаратуры засталіся такімі ж шчыльнымі, як і былі), а таксама нагадаў, што 3 сакавіка – гэта яшчэ і Міжнародны дзень пісьменніка, а таксама дзень бітвы на Нямізе і, адпаведна, дата першай згадкі пра Менск у летапісе. Пасля кароткай гістарычнай даведкі вядоўца вырашыў больш не паглыбляцца ў перыпетыі гісторыі сталіцы і адкрыў вечарыну.Андрэй ХадановічПершым выступаў Валеры Стралко – перакладчык украінскай літаратуры (пераважна паэзіі) на беларускую мову і беларускай – на ўкраінскую. Ён прачытаў свае пераклады з Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі (верш, напісаны пісьменніцай ва ўзросце 9 гадоў), а потым звярнуўся да беларускай паэзіі і прачытаў вершы Рыгора Барадуліна, Ніны Мацяш, Уладзіміра Някляева, Зянона Пазняка, Анатоля Сыса, Сержука Сыса і Леаніда Дайнекі ў сваім перакладзе на ўкраінскую.Валеры…

Чытаць цалкам
Дзень нараджэння Эдгара По: Nevermore and more and more...

Дзень нараджэння Эдгара По: Nevermore and more and more...

Яшчэ да пачатку вечарыны арганізатары, добра ведаючы творы пісьменніка, былі гатовыя да любых містычных здарэнняў. Чакалася, што святкаванне наведае дух самога Эдгара По, і гэтыя чаканні не былі марнымі. Тым больш што пачаўся вечар з аўтарскага чытання “Крумкача”: Шаноўны дух відавочна ацаніў і прыглушанае святло, і ўтульную атмасферу кнігарні, і ўласна працу перакладчыкаў, і вырашыў крышачку пагарэзіць. У выніку прысутныя так і не здолелі даслухаць да канца аўдыёвыступ Аляксея Арцёмава, які чытаў свой пераклад верша “Гімн”: тэхніка проста не вытрымала прысутнасці нябачнага аўтара. А таму каб выправіць наступствы гэтага містычнага жарту, змяшчаем запіс чытання тут: Тое, што Эдгар По напраўду меў някепскае пачуццё гумару, госці маглі ўпэўніцца, слухаючы пераклады гратэскаў пісьменніка — апавядання “Акуляры” ў перакладзе Марыі Мартысевіч, “Некалькі выпадкаў з жыцця знакамітасці” ў перакладзе Ганны Янкута, а таксама вясёлы ўрывак з “Залатога жука”, перакладзенага Юляй Цімафеевай. Перакладчыкі…

Чытаць цалкам
У чаканні, а таксама чытанні Калядаў

У чаканні, а таксама чытанні Калядаў

Андрэй ХадановічПершым выступіў Уладзімір Арлоў, чалавек, якога, паводле словаў вядоўцы, нават не паварочваецца язык назваць перакладчыкам – столькі ў яго іншых значных і вядомых нашмат шырэй заслугаў і званняў. Ён прачытаў пераклад з Аляксандра Ірванца, а таксама два свае вершы.Уладзімір АрлоўУпершыню на прайдзісвецкую вечарыну завітаў Васіль Сёмуха, добры сябра часопіса, які друкуецца ў нас ад першага нумару. У яго перакладзе прагучалі два вершы – “Малітва на час Адвенту” паляка Эрнэста Брыля і “Пір падчас чумы” – адаптаваны пад песню ўрывак з “Маленькіх трагедыяў” Аляксандра Пушкіна.Васіль СёмухаПеракладаў з польскай мовы ў гэты вечар гучала шмат, што і не дзіўна: блізіліся Каляды паводле грыгарыянскага календара, “каталіцкія” Каляды, якія ў Беларусі часта называюць яшчэ і “польскімі”. А таму многія перакладчыкі, нібы загадзя змовіўшыся, чыталі польскія творы. Так, напрыклад, Марына Казлоўская…

Чытаць цалкам
Прайдзісвецкія чытанні з “ПрайдзіСветам”: дзень усіх перакладчыкаў

Прайдзісвецкія чытанні з “ПрайдзіСветам”: дзень усіх перакладчыкаў

Гэтую тэму закрануў у пачатку вечарыны вядоўца Андрэй Хадановіч, які заўважыў, што сціпласць некаторых перакладчыкаў не саступае іх таленту, майстэрству і заслугам, згадаўшы шаноўнага Васіля Сёмуху, які адмовіўся ад Пячаткі майстра, прысуджанай яму падчас абвяшчэння лаўрэатаў прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за мінулы год.Андрэй Хадановіч распачаў чытанні перакладам Сяргея Грахоўскага верша Ізі Харыка – аднаго з пісьменнікаў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях НКВД. Перакладчыкі чыталі любімыя пераклады на абсалютна і незваротна свабодны ўласны выбар. Бо хто ведае, за што пераклад робіцца любімым. Адзін палюбіць за незямную прыгажосць, а другі – за вялікі інтэлект глыбокі сэнс. У трэцяга здарыцца неўзаемнае каханне з безліччу пакутаў (але абавязкова са шчаслівым канцом), а чацверты ўвогуле не раскажа, за што ён гэты пераклад любіць.Марына Шода прачытала апавяданне Славаміра Мрожка “Паэзія”, дзе, сярод іншага, закраналіся няпростыя пытанні зусім не дабратворнага…

Чытаць цалкам
Прайдзісвет-Букоўскі ў перакладах “ПрайдзіСвета”

Прайдзісвет-Букоўскі ў перакладах “ПрайдзіСвета”

Назва імпрэзы “Бухло, жанчыны і вершы” адлюстроўвае асноўныя прынцыпы, на якіх трымаецца “легенда” пра жыццё гэтага вядомага ва ўсім свеце аўтара. І менавіта пра гэтыя аспекты публіцы расказвалі перакладчыкі яго твораў на беларускую.Ігар Кулікоў, перастваральнік апошняга рамана Букоўскі “Чытво”, падзяліўся з аматарамі літаратуры сваімі ўражаннямі ад прачытанага і перакладзенага, а таксама зачытаў урыўкі з гэтага яшчэ не надрукаванага па-беларуску твора. Агідныя і смешныя моманты з рамана межаваліся са шчымліва-лірычнымі і ў вялікай ступені давалі магчымасць адчуць асноўныя эстэтычныя прынцыпы пісьменніка.Пра стасункі Букоўскі са шматлікімі жанчынамі апавяла Наста Гвоздзева, перакладчыца яго апавядання “Самая прыгожая жанчына ў горадзе”. Акрамя ўрыўка з гэтага апавядання ў выкананні Насты прагучаў верш, спецыяльна перакладзены для імпрэзы. Цалкам прачытаць апавяданне можна ў першым нумары “ПрайдзіСвета”. Паэзіяй…

Чытаць цалкам
Польскія чытанні з

Польскія чытанні з "ПрайдзіСветам": Спраўджанне апакаліпсісу і паэзіі

– творы, па словах вядоўцы вечарыны, паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, адной з найбагацейшых і найгеніяльнейшых літаратураў мінулага стагоддзя. Андрэй Хадановіч Пачалася вечарына з “Прадмовы” Чэслава Мілаша, перакладзенай і прачытанай Андрэем Хадановічам. Пасля яго выступіў Лявон Баршчэўскі, які прачытаў свой пераклад “Маральнага трактату” са зборніка Мілаша, што стаў ужо, як зазначыў Андрэй Хадановіч, бібліяграфічнай рэдкасцю. Лявон Баршчэўскі На вечарыне выступіла шмат беларускіх перакладчыкаў з польскай мовы: Марыя Мартысевіч (якая пазнаёміла слухачоў з вершамі Баляслава Лесьмяна і Канстанты Ільдэфанса Галчыньскага), Марына Казлоўская (што разам з Марыяй Пушкінай прачытала пераклады вершаў Віславы Шымборскай, Збігнева Герберта, Тадэвуша Ружэвіча і Станіслава Бараньчака), Віталь Рыжкоў (які прачытаў верш Рышарда Крыніцкага, што апынулася вельмі дарэчы – бо акурат перад ім Марына Казлоўская прэзентавала верш Збігнева Герберта – своеасаблівы паэтычны ліст, адрасаваны Крыніцкаму),…

Чытаць цалкам
Англасаксонскія чытанні з “ПрайдзіСветам”: словы, належна злучаныя Антонам Францішкам Брылём

Англасаксонскія чытанні з “ПрайдзіСветам”: словы, належна злучаныя Антонам Францішкам Брылём

Першая частка імпрэзы мела назву “Словы належна злучаныя” і была прысвечаная ўласна англасаксонскай паэзіі. Спачатку перакладчык зачытаў урывак паэмы “Бэўвульф” у арыгінале – магчыма, гэта быў першы раз, калі ў Беларусі загучала англасаксонская мова, – а пасля прачытаў некалькі ўрыўкаў з беларускага перакладу паэмы, адначасова каментуючы самыя цікавыя ці самыя складаныя месцы. Так, напрыклад, слухачы даведаліся, што старажытныя воі моцна выхваляліся перад боем, але добрым воем лічыўся толькі той, хто, як Бэўвульф, потым выконваў усё, чым хваліўся; даведаліся і пра татальны песімізм тагачаснага светаўспрымання: нават пры апісанні падзеяў, што мелі шчаслівы вынік, у творы заўсёды прысутнічае згадка пра магчымыя беды і няшчасці. Па традыцыі на вечарыне перакладчык правёў тэматычную віктарыну, у якой прысутным прапаноўвалася адказаць на пытанні па гісторыі і літаратуры Брытанскіх выспаў. Пераможцы атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Гэтым разам гэта былі тыя,…

Чытаць цалкам
Французскія чытанні з

Французскія чытанні з "ПрайдзіСветам": Несіметрычныя музы Андрэя Хадановіча

Учора я нібыта трапіла ў літаратурны салон, дзе гучала французская мова з вуснаў студэнтаў рамана-германскага аддзялення БДУ Марыі Касьпяровіч, Насці Лук’янавай, Мікіты Сідарэнкі, Уладзіміра Галака і літаратара Паўла Анціпава. Мне падаецца, што вывучэнне французскай мовы робіць людзей выкшталцонымі і надзвычай прыгожымі. На імправізаваную сцэну выходзілі пекныя паненкі і гарныя хлопцы, чыталі вершы французскіх “выклятых” паэтаў Жэрара дэ Нэрваля, Шарля Бадлера і Арцюра Рэмбо. І хоць я не разумела ні слова, французская мова гучала так мілагучна і сэксуальна (балазе з беларускіх перакладаў высвятлялася, што змест вершаў напраўду эратычны), што я ў каторы раз пашкадавала, што з гэтай мовай мы незнаёмкі. Падаецца, такія вечарыны – гэта добрая нагода пазнаёміцца. Цягам вечарыны Хадановіч па-майстэрску ўводзіў публіку ў кантэкст французскай паэзіі, перасыпаючы вершы дасціпнымі заўвагамі, а таксама біяграфічнымі і літаратуразнаўчымі каментарамі. Андрэй Хадановіч нават склаў…

Чытаць цалкам
Чэшскія чытанні з “ПрайдзіСветам”: ад кранальнасці да брутальнасці

Чэшскія чытанні з “ПрайдзіСветам”: ад кранальнасці да брутальнасці

Пачалася наша імпрэза пад назвай “Адам, Ева і брутальная лірыка” чытаннем вершаў Рыгора Барадуліна, 75-годдзе якога мы вырашылі адзначыць такім чынам. Беларускія арыгіналы гучалі ў выкананні Андрэя Хадановіча, а чэшскія пераклады Францішкі Сокалавай з кнігі “Жыць” чытаў дасведчаны багеміст Сяргей С. Пасля беларуска-чэшскіх чытанняў пачаліся чытанні чэшска-беларускія. Балам правіў перакладчык (ура! нарэшце))). У дапамогу Сяргею Сматрычэнку беларускія і чэшскія тэксты чыталі Настасся Баярскіх і Марыя Пушкіна. Усё пачалося з “Адама і Евы” Карэла Шыктанца . Марыя і Сяргей выдатна выканалі свае ролі. А “Ева” нават падзялілася яблыкам з прысутнымі ў слухацкай залі мужчынамі. Затым гучала лірычная паэзія ў прозе Францішка Галаса “Я вярнуся туды”. Лірызм настальгічны змяніўся лірызмам бітніцкім – загучалі верлібры Вацлава…

Чытаць цалкам