Кубак Майстра ад Андрэя Хадановіча
- Для конкурсу А. Хадановіч абраў верш Арцюра Рэмбо “Sensation”.
- Пераклады на конкурс прымаюцца на адрас рэдакцыі rada@prajdzisvet.org да 15 сакавіка.
- Arthur Rimbaud
- Sensation
- Par les soirs bleus d'été, j'irai dans les sentiers,
- Je ne parlerai pas, je ne penserai rien:
- Андрэй Хадановіч наступным чынам ахарактарызаваў свой выбар:
“24 траўня 1870 геніяльны вундэркінд, шаснаццацігадовы Арцюр Рэмбо, даслаў гэты верш прызнанаму мэтру Тэадору дэ Банвілю з просьбай надрукаваць яго ў зборніку "Сучасны Парнас".- Публікацыі не адбылося. Верш надрукавалі толькі праз 19 гадоў, у іншым часопісе, без ведама аўтара, які на той момант даўно ўжо не цікавіўся паэзіяй – ні сваёй, ні якой яшчэ.
- Гэта адзін з найкарацейшых вершаў Рэмбо. Адзін з самых першых па часе напісання (калі не лічыць зусім ужо дзіцячых спробаў). І адзін з найпапулярнейшых – як у чытачоў, так і ў перакладчыкаў на самыя розныя мовы.
- Назва верша даслоўна перакладаецца як "Адчуванне", хоць перакладчыкі як толькі яе ні перакручвалі: і як "Пачуццё", і як "Прадчуванне" (маўляў, дзеясловы будучага часу і сам твор скіроўваць у будучыню),але найчасцей – як "Уражанне". Яно і зразумела. За некалькі гадоў да ўзнікнення школы мастакоў-імпрэсіяністаў Рэмбо піша цалкам імпрэсіянісцкі па духу твор. Мінімальная колькасць штрыхоў – і найперш моцнае ўражанне, і толькі потым бачыш нейкія дэталі намаляванага вобразу.
- Хочацца верыць, гэты верш здольны зрабіць уражанне і сёння.
- Напрыклад, на беларускіх перакладчыкаў – удзельнікаў конкурсу. А яны здолеюць перадаць гэтае ўражанне далей – нам, чытачам таго, што ў іх атрымаецца. А нешта атрымаецца, маю такое адчуванне”.
- У дапамогу перакладчыкам майстар падае некаторыя карысныя спасылкі:
- Аўдыёверсія верша: litteratureaudio.com
- Ангельскія пераклады:
- mag4.net
- poemsintranslation.blogspot.com
- library.crisischronicles.com
- Падборка ўкраінскіх перакладаў:
- sparrow-hawk.livejournal.com
- Падборка рускіх перакладаў:
- utr.spb.ru
- Відэакліп да песні на верш “Sensation”, узяты адсюль:
Picoté par les blés, fouler l'herbe menue:
Rêveur, j'en sentirai la fraîcheur à mes pieds.
Je laisserai le vent baigner ma tête nue.
Mais l'amour infini me montera dans l'âme,
Et j'irai loin, bien loin, comme un bohémien,
Par la nature, heureux comme avec une femme.
Mars 1870

![[старое]](/img/logos/old.gif)








