
Новы конкурс перакладчыкаў!
- Часопіс “ПрайдзіСвет” запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў чарговым конкурсе перакладчыкаў.
- Гэтым разам конкурс прымеркаваны да выхаду чацвертага нумару часопіса, прысвечанага маладой літаратуры і літаратуры маладосці. Вашай увазе прапануецца 15 вершаў з дзевяці моваў: ангельскай, нямецкай, гішпанскай, польскай, расійскай, украінскай, французскай, лацінскай, італьянскай. Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў чацвертым нумары часопіса.
- Калі ў спісе аўтараў вы не знойдзеце таго, каго вам хацелася б перакласці, альбо той мовы, з якой вы перакладаеце, вы можаце звярнуцца да рэдакцыі (зноў жа па пошце альбо на форуме). Мы адкрытыя для супрацоўніцтва, і з вашага жадання змесцім конкурс па гэтай мове. Адзінае абмежаванне – тэма нумару.
- Таксама мы працягваем традыцыю, распачатую ў трэцім нумары – пераклад на Кубак Майстра. У чацвертым нумары перакладчыкі змогуць пазмагацца за прыз Андрэя Хадановіча. Прапанаваны на конкурс верш – “Sensation” Арцюра Рэмбо.
- Пераклады можна альбо даслаць на адрас рэдакцыі: rada@prajdzisvet.org, альбо размясціць на нашым форуме , дзе для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша – адпаведная тэма.
- Варта адзначыць, што другі спосаб больш пажаданы (праўда, не для Кубку Майстра), бо мае шэраг перавагаў: у такім выпадку ўдзельнікі конкурсаў змогуць пабачыць і абмеркаваць і пераклады іншых. Таксама гэта дасць магчымасць прадметна разгледзець ваш пераклад і дапрацаваць яго пры наяўнасці невялікіх хібаў. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на форуме, націснуўшы на кнопку “Рэгістрацыя” на галоўнай старонцы форуму. У хуткім часе ваш уліковы запіс будзе актываваны адміністратарам, і вы атрымаеце доступ да ўсіх матэрыялаў форуму.
- Увага! Дадаўся італьянскі конкурс.
-
- Пераклады прымаюцца да 15 сакавіка.
- Спампаваць тэксты для перакладу можна па спасылках ніжэй.
|
Рэдакцыя
![[старое]](/img/logos/old.gif)







