№17: Гульня ў гарады

№17: Гульня ў гарады

У новым, сямнаццатым, нумары мы спрабуем паглядзець, якімі бачаць свае гарады нашы сучаснікі і аднадумцы, пісьменнікі і пісьменніцы ХХІ стагоддзя.

Чытаць далей

Рэцэнзіі

Канцэпцыя “двайнога бачання” сусвету ў навэлістыцы Густава Майрынка

Наталля Ламека: "Канцэпцыя “двайнога бачання” сусвету ў навэлістыцы Густава Майрынка"

Аўстрыйская экспрэсіянісцкая культура пачатку ХХ стагоддзя вылучаецца асаблівай атмасферай патаемнага і містычнага. Так званы “чорны” экспрэсіянізм шырока эксплуатуе матывы падарожжа ў іншасвет, хваравітай свядомасці, боязі, вар’яцтва, адчаю, адчужэння... Чытаць цалкам

Мастацкі пераклад i нацыянальная свядомасць

Карлас Шэрман: "Мастацкі пераклад i нацыянальная свядомасць"

Вопыт стагоддзяў даказвае, што сувязь паміж мастацкім перакладам і нацыянальнай свядомасцю бясспрэчная. Чым вышэй мастацкая вартасць перакладу, тым большая магчымасць міжвольнага параўнання, якое непасрэдна ўплывае на нацыянальную свядомасць... Чытаць цалкам

Успрыняцце амерыканскай літаратуры ў беларускім асяроддзі

Ірына Шаблоўская: "Успрыняцце амерыканскай літаратуры ў беларускім асяроддзі"

Успрыняцце адной нацыянальнай літаратуры ў асяроддзі другой культуры мае розныя праявы, часткова ці цалкам супадае з узаемадзеяннем, сувязямі, рэцэпцыяй, дачыняецца да тыпалогіі сусветнай літаратуры, складае частку кампаратывістыкі як галіны літаратуразнаўства і сведчыць пра сталасць культурнай самасвядомасці… Чытаць цалкам

Сусветная літаратура ў беларускай школе

Ірына Шаблоўская: "Сусветная літаратура ў беларускай школе"

Нацыянальны аспект праблемы вызначаецца агульным станам выкладання літаратуры ў беларускай школе ўсіх узроўняў – пачатковай, сярэдняй, вышэйшай. Канцэптуальна гэты працэс пачаў прынцыпова мяняцца менавіта на нашых вачах... Чытаць цалкам

Беларуска-чэшскі літаратурны дыялог

Ірына Шаблоўская: "Беларуска-чэшскі літаратурны дыялог"

Чэхія і Беларусь знаходзяцца паміж Усходам і Захадам Еўропы і не могуць не адчуваць на сабе ўплывы з розных бакоў. Яны не маюць агульнай мяжы, так бы мовіць. Але тым не менш літаратурны дыялог паміж імі існуе... Чытаць цалкам

Водгук на “Паміж” вучаніцы 8 класа…
Галасы з-за небакраю: step by step

Ганна Янкута: "Галасы з-за небакраю: step by step"

Прааналізаваць анталогію паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Міхася Скоблы “Галасы з-за небакраю” — абсалютна немагчымая справа. З аднаго боку, можна цэлы артыкул хваліць укладальніка, з другога — плакацца з нагоды не вельмі вясёлага стану беларускай перакладной справы... Чытаць цалкам

Макс Шчур: ""Апошні метафізік" і літаратура"

“Гнюсны чалавек, – напісаў Кліма ў сталым веку пра Шапэнгаўэра, куміра сваёй маладосці, які перад самай смерцю выказаў шкадаванне, што не паспеў дапісаць некалькі раздзелаў у “Парэргах і Параліпаменах”. – Усё ў яго варочаецца вакол твораў”. Нядзіўна, бо сам Кліма лічыў, што сапраўдная й галоўная праца… Чытаць цалкам

Міфапрастора паэзіі Г. Тракля

Наталля Ламека: "Міфапрастора паэзіі Г. Тракля"

Герметычнасць яго лірыкі абумоўленая шырокім выкарыстаннем абсалютнай метафары і сінтэтасеміі, якія правакуюць неадназначнае ўспрыняцце тых ці іншых вобразаў. Яшчэ адна вызначальная рыса стылю Тракля – дамінаванне колеравай метафары... Чытаць цалкам

Марына Шода: ""Ты, кемлівы юнак, ты, казаннік стары!" Творчы шлях Ў. Б. Ейтса"

Перадумоваю творчасці можа стацца своечасова прачытаная кнігa, гyтapкa, што закранула патаемныя струны душы, і г.д. Перадумовы гэтыя вызначыць льга, асабліва калі пасля творцы застаюццa дзённікі, нaтaткі і ўспаміны; складаней выcветліць пачуцці, якія выводзяць паэта на гэты, як вядома, цярніcты шлях... Чытаць цалкам