нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПАДЗЕЯ

Паэзія Ўладзімера Арлова па-польску

01  чэрвеня  2009
У Польшчы выйшла кніга вершаў Уладзімера Арлова «Паром праз Ла-Манш». Яе пераклаў вядомы польскі перакладчык, віцэ-прэзідэнт Польскага ПЭН-цэнтру Адам Паморскі. З гэтай кнігай Уладзімер Арлоў буде прадстаўляць нашую краіну на агульнаеўрапейскім конкурсе «Еўрапейскі паэт свабоды». Прэмія заснаваная муніцыпалітэтам гораду Гданьск.

На першым этапе конкурсу, які прайшоў у сакавіку 2008 г., з 46 еўрапейскіх краінаў былі выбраныя сем – Беларусь, Кіпр, Славакія, Славенія, Сербія, Францыя і Швецыя. Перакладчыкі-эксперты, якіх запрасілі арганізатары, вылучылі па адным паэце ад кожнай краіны і ўзяліся перакладаць іх кнігі на польскую мову. Па адным зборніку кожнага фіналіста выйдзе ў спецыяльнай серыі «Еўрапейскі паэт свабоды – намінацыі».

  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
пакінуць каментар