| Памёр паплечнік Васіля Быкава Лазар Лазараў |
| 31 студзеня 2010 |
У Маскве на 87-м годзе жыцця памёр вядомы пісьменнік, літаратуразнаўца, галоўны рэдактар часопіса “Вопросы литературы”.Л. Лазараў напісаў вялікую колькасць крытычных артыкулаў і манаграфій, а таксама кніг пра Васіля Быкава, ваенную прозу Канстанціна Сіманава, літаратуру, прысвечаную Вялікай Айчыннай вайне, быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і баявымі медалямі. З 1960 г. Л. Лазараў – сябра Саюзу пісьменнікаў СССР. Узначальваў часопіс "Вопросы литературы" з 1992 году. Лазар Ільіч быў сябрам, паплечнікам і адным з найлепшых знаўцаў творчасці Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Падчас цкавання В. Быкава савецкімі партработнікамі і іх служкамі Лазараў публічна выступаў у яго падтрымку. Л. Лазараў – аўтар кнігі "Василь Быков. Очерк творчества" (1979) і шматлікіх крытычных артыкулаў. Іх перапіска друкавалася ў часопісе “Дзеяслоў”. Успаміны Лазарава пра Быкава ўвайшлі ў кнігу-энцыклапедыю Сяргея Шапрана “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцьця ў дакумэнтах, публікацыях, успамінах, лістах” (2009). Развітанне з Л. Лазаравым адбудзецца 1 лютага ў ваенным шпіталі імя Бурдэнка (Масква). |
| паводле tut.by |
|
||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||
|
Нашы кантакты:
rada@prajdzisvet.org
220005, г. Мінск, п/с 2 |
||||||||||||||||
![[старое]](/img/logos/old.gif)


У Маскве на 87-м годзе жыцця памёр вядомы пісьменнік, літаратуразнаўца, галоўны рэдактар часопіса “Вопросы литературы”.




