нумар 9
27 сакавіка 2012

Art Detected

Злачынства, сэр!
Бясчынства, сэр!
За сцэнай
Ключавая рэпліка
Нечаканы паварот
Мышалоўка+разгарнуць
Пераклады пераможцаў "Ператвора"
Бэйкер-стрыт 221b
НАПІСАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПЕРАКЛАЛІ ЗАБОЙСТВА
ПАДЗЕЯ

Названыя імёны найлепшых беларускіх перакладчыкаў (фота і відэа)

29  траўня  2010
Названыя імёны найлепшых беларускіх перакладчыкаў (фота і відэа) Вечарам 28 траўня падчас урачыстай цырымоніі ў музеі Максіма Багдановіча былі аб’яўленыя імёны трох пераможцаў першай перакладчыцкай прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за 2009 год, а таксама было названае імя Майстра перакладу.

Пераможцамі прэміі і ўладальнікамі статуэтак ад “ПрайдзіСвета” сталі:

Проза: Вера Бурлак. Льюіс Кэрал. Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса // ARCHE-10, 2009.



Паэзія: Антон Францішак Брыль. Бэўвульф. Першыя раздзелы паэмы // Дзеяслоў-38, 2009.

З Дублінам, дзе жыве лаўрэат, быў наладжаны скайп-мост. Антон Францішак Брыль пабачыў сваю ўзнагароду праз вэб-камеру і пачытаў апошні з перакладзеных раздзелаў паэмы па скайпе ўсёй аўдыторыі музея Максіма Багдановіча.


Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет”:: Ганна Янкута. Чарлз Дыкенс. Калядны харал. Ч.1.; Паэзія: Ф. Пэсоа, Ян Якаб Слаўэрхоф, Алфрэд Эдвард Хаўсмэн.


За важкі ўнёсак у развіццё школы беларускага перакладу Пячатка Майстра перакладу адышла да Васіля Сёмухі .

Падчас цырымоніі ўручэння прэміі гучалі пераклады і арыгінальныя тэксты паэтаў і празаікаў розных краін свету ў выкананні як намінантаў на прэмію, так і сяброў журы.

Музычна аздобіў імпрэзу гурт “Босае сонца”.

Імпрэза прайшла пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”



Дарэчы, статуэткі для прэміі вырабілі мастакі Алесь Бусел і Лізавета Лянкевіч.
  • [LJ]Дадаць у ЖЖ
каментары
Зьміцер напісаў(ла) 11:01:43, 31.05.2010
статуэткі стылёвыя!
пакінуць каментар