| Абвешчаны доўгі спіс Букераўскай прэміі |
| 29 ліпеня 2009 |
Журы літаратурнай прэміі "Букер" абвясціла 28 ліпеня доўгі спіс за 2009 год. У традыцыйны "тузін Букера" ўвайшло 13 кніг, выбраных суддзямі са 132 мастацкіх твораў.Доўгі спіс Букера-2009:
Сярод намінантаў – тры дэбюты, два аўтары, чые раманы раней намінаваліся на атрыманне прэміі, і двое лаўрэатаў мінулых гадоў. Паўднёваафрыканец Джозэф Кутзэе – адзін з фаварытаў на атрыманне галоўнай літаратурнай прэміі Вялікабрытанні, Ірландыі і краінаў Садружнасці ў трэці раз – і гэта сам па сабе беспрэцэндэнтны выпадак. Пасля поспеху яго твораў “Жыццё і час Міхаэля К.” (Life & Times of Michael K. (1983)) і “Няслава” (Disgrace (1999)) на Букера вылучаны яго новы раман “Летняя пара” (Summertime). Гэтую апошнюю, яшчэ не надрукаваную, кнігу пісьменніка характарызуюць як “творчыя мемуары”, што адлюстроўваюць вобраз маладога біёграфа, які намагаецца сабраць разам аскепкі жыцця спачылага раманіста. Яшчэ адна пісьменніца у доўгім спісе Букера – Антонія Бает. Яе “Дзіцячая кніга” – прэтэнцыёзнае адлюстраванне дзяцінства віктарыянскай эпохі. Сам па сабе твор адзначае вяртанне Бает да жанру раманістыкі пасля сямігадовага перапынку. За свой раман “Валодаць” (Possession) аўтарка ўжо станавілася ўладальніцай Букера ў 1990 годзе. Але менавіта аўтабіяграфія дзікага шымпанзэ, “зоркі” кінафільму “Тарзан” 30–40-х гг мінулага стагоддзя, забірае найбольшую ўвагу публікі.“Me Cheeta” – менавіта так гучыць назва рамана – спусташальная сатыра на распуснае жыццё галівудскіх зорак залатой эпохі амерыканскага кінематографу, што атрымала ўхвальныя водгукі крытыкаў і абудзіла ліхаманкавую цікаўнасць да асобы аўтара. Джэймс Лэвер, трыццацівасьмігадовы пісьменнік-загадка з Лондану, які раскрыў тайну свайго аўтарства толькі ў кастрычніку, з захапленнем успрыняў навіну пра ўключэнне яго раману ў доўгі спіс Букера. “Я вельмі рады, што пасля працяглых спробаў абсалютна сур’ёзна прадаць гэты твор як дакументалістыку аўтарства шымпанзэ суддзі Букера ўспрынялі яго як раман”, – заявіў ён The Daily Telegraph. Кароткі спіс прэміі “Букер” абвесцяць 8 верасня. Імя новага лаўрэата будзе вядомае 6 кастрычніка 2009 году. |
|
||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||
|
Нашы кантакты:
rada@prajdzisvet.org
220005, г. Мінск, п/с 2 |
||||||||||||||||
![[старое]](/img/logos/old.gif)


Журы літаратурнай прэміі "Букер" абвясціла 28 ліпеня доўгі спіс за 2009 год. У традыцыйны "тузін Букера" ўвайшло 13 кніг, выбраных суддзямі са 132 мастацкіх твораў.
Яшчэ адна пісьменніца у доўгім спісе Букера – Антонія Бает. Яе “Дзіцячая кніга” – прэтэнцыёзнае адлюстраванне дзяцінства віктарыянскай эпохі. Сам па сабе твор адзначае вяртанне Бает да жанру раманістыкі пасля сямігадовага перапынку. За свой раман “Валодаць” (Possession) аўтарка ўжо станавілася ўладальніцай Букера ў 1990 годзе.
Але менавіта аўтабіяграфія дзікага шымпанзэ, “зоркі” кінафільму “Тарзан” 30–40-х гг мінулага стагоддзя, забірае найбольшую ўвагу публікі.





