| У працяг тэмы "Лёс перакладчыкаў у Швецыі" |
| 11 красавіка 2009 |
| Гутарка Юрася Бушлякова з Дзмітром Плаксам на Радыё Свабода. Бушлякоў: У Швэцыі быць перакладчыкам мастацкай літаратуры – ганаровая рэч? Плакс: Зусім не. Увогуле ў Швэцыі перакладчык доўгія гады лічыўся такім тэхнічным супрацоўнікам, кшталту вярстальніка, хаця, вядома, былі і ёсьць зоркі перакладу, як, напрыклад, Андэрс Будэгорд, перакладчык з польскай мовы, які перастварае Чэслава Мілаша, Віславу Шымборску, Рышарда Капусьцінскага, што, па агульнапрынятым меркаваньні, ёсьць прычынай таго, што і Мілаш, і Шымборска атрымалі Нобэлеўскую прэмію. Бо ён зрабіў вельмі добрыя пераклады. Але збольшага перакладчык – гэта такая ня вельмі прэстыжная прафэсія ў Швэцыі, але апошнім часам гэта пачыне трохі зьмяняцца, асабліва што тычыцца мастацкай літаратуры. Ёсьць ужо даволі шмат перакладчыкаў, якія маюць імя. |
|
||||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||
![]() |
![]() |
|||||||||||||||
|
Нашы кантакты:
rada@prajdzisvet.org
220005, г. Мінск, п/с 2 |
||||||||||||||||
![[старое]](/img/logos/old.gif)








