Сталі вядомыя імёны 7 прэтэндэнтаў на атрыманне літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы Angelus. Сярод фіналістаў з Босніі, Чэхіі, Нямеччыны, Польшчы – і беларускі пісьменнік Ігар Бабкоў з раманам “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” ў перакладзе на польскую."Добрых кніг насамрэч было больш, чым сем. Выбіраць было надзвычай цяжка", – зазначыў сябра журы прафесар Анджэй Завада.Фіналістамі сталі наступныя пісьменнікі:Ігар Бабкоў "Адам Клакоцкі і ягоныя цені" (Беларусь)Ота Філіп "Суседзі і іншыя" (Чэхія)Міленка Ергавіч "Рута Танэрбаўм" (Боснія і Герцагавіна)Бернхард Шлінк "Вяртанне дадому" (Германія)Ёзэф Шкварэцкі "Выпадкі з жыцця інжынера чалавечых душаў" (Чэхія)Кшыштаф Варга "Гуляш з турула" (Польшча)Інга Івасюў "Бамбіна" (Польшча)Паводле прафесара Завады, большасць дасланых сёлета кніг апавядаюць пра сучаснасць, але таксама і пра праблемы Другой сусветнай вайны. "Гэтыя кнігі яднае яшчэ адна сюжэтная лінія: яны асвятляюць з'явы, якія раней не прысутнічалі ў публічным дыскурсе, – калабарацыянізм, здрада, пераслед габрэяў. Кажучы больш агульна – віну кожнага народа за пераслед сваіх суайчыннікаў..."Сёлета ўпершыню будзе таксама ўзнагароджаны найлепшы перакладчык. Калі пераможа замежная кніга, узнагароду аўтаматычна атрымае яе перакладчык. Калі пераможа польская кніга, найлепшага перакладчыка вызначыць журы.Прэмія Angelus – найбольшая паводле прызавога фонду літаратурная прэмія Польшчы, якая ўручаецца за празаічныя творы, перакладзеныя на польскую мову, пісьменнікам з 21 краіны Цэнтральнай Еўропы.Пераможца будзе вядомы 5 снежня.