№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Раман Джэйн Остэн ператвораць у трылер для падлеткаў

20 ліпеня 2012

Раман Джэйн Остэн ператвораць у трылер для падлеткаў
У цэнтры сюжэту “Нортэнгерскага абацтва” — гісторыя 17-гадовай дзяўчыны Кэтрын Морланд, захопленай гатычнай літаратурай, якая апынаецца ў цэнтры разнастайных інтрыгаў, што прымушаюць яе вучыцца на сваіх памылках і ўплываюць на яе характар. “Нортэнгерскае абацтва” ўяўляе сабой сумесь любоўнай гісторыі, сатыры і гатычнага рамана.

Паводле словаў Вэл Макдэрмід, у першую чаргу яна перапрацуе найбольш кранальныя і таямнічыя моманты рамана, каб прымусіць чытача адчуць большае напружанне, чым у арыгінале. Макдэрмід таксама падкрэсліла, што не будзе спрабаваць капіяваць стыль Остэн, бо гэта “было б самагубствам”, а напіша новую версію рамана ва ўласным стылі.

Як адзначаецца, “Нортэнгерскае абацтва” Макдэрмід выпусціць выдавецтва HarperCollins. Кніга з’явіцца ў продажы вясной 2014 году.

“Нортэнгерскае абацтва” стане не першым творам Джэйн Остэн, перапрацаваным іншым аўтарам для сучаснай аўдыторыі на просьбу HarperCollins. Так, восенню 2013 году ў продажы з’явіцца новая версія “Пачуцця і пачуццёвасці” Джааны Тролап, а праз год — раман “Пыха і перадузятасць”, перапрацаваны Кертыс Сітэнфелд.

Раман “Нортэнгерскае абацтва” быў напісаны Джэйн Остэн у 1798—1799 гг. Пісьменніца прадала яго кнігагандлёвай кампаніі ў 1803 годзе, аднак доўгія гады твор заставаўся неапублікаваным. Упершыню “Нортэнгерскае абацтва” ўбачыла свет у 1817 годзе, праз паўгоду пасля смерці Остэн.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

401