№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшла аўтабіяграфія Салмана Рушдзі пра жыццё пасля “смяротнага прысуду”

20 верасня 2012

Выйшла аўтабіяграфія Салмана Рушдзі пра жыццё пасля “смяротнага прысуду”
Кніга, якая атрымала назву “Джозэф Антон”, прысвечаная жыццю пісьменніка пасля выхаду яго кнігі “Сатанінскія вершы”. Раман палічылі абразлівым для ісламу, і праз год пасля яго выхаду іранскі аятала Хамэйні выдаў фетву, у якой заклікаў забіць Рушдзі, назваўшы гэта “богаўгоднай справай”.

Назва кнігі — псеўданім, які Салман Рушдзі выкарыстаў, хаваючыся ад тых, хто жадаў выканаць волю аяталы. Аўтабіяграфія напісаная ад трэцяй асобы. Дзевяць гадоў пасля выдання фетвы пісьменнік знаходзіўся пад абаронай лонданскай паліцыі і жыў на канспірацыйных кватэрах, якія быў вымушаны часта мяняць. Імя Джозэф Антон было абранае Рушдзі ў гонар двух яго любімых пісьменнікаў — Джозэфа Конрада і Антона Чэхава.

У кнізе, у прыватнасці, расказваецца, як былі забітыя перакладчыкі “Сатанінскіх вершаў” на японскую і італьянскую мовы. Акрамя таго Рушдзі дзеліцца ўспамінамі пра сваіх ахоўнікаў са Скотланд-Ярда.

У 1998 годзе Іран запэўніў брытанскі ўрад, што не будзе спрабаваць прывесці ў выкананне заклік, які змяшчаецца ў фетве аяталы Хамэйні. Пасля гэтага з Рушдзі была знятая ахова, і ён пераехаў у Нью-Ёрк. Аднак ісламскія рэлігійныя арганізацыі прызначылі за галаву пісьменніка ўзнагароду. Сума некалькі разоў павышалася, і пасля чарговага павышэння 16 верасня 2012 дасягнула 3,3 мільёна даляраў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

640