№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Польшчы выйшаў раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”

10 кастрычніка 2012

У Польшчы выйшаў раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”
“Хоць раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” толькі цяпер трапіў да польскага чытача, варта памятаць, што ён быў напісаны ў сярэдзіне 1960-х. Гэта значыць, задоўга да “Коду да Вінчы” Дэна Браўна, да “Імені ружы” Умбэрта Эка і нават да рок-оперы “Ісус Хрыстос — суперзорка” Эндру Лойда Вэбера з лібрэта Ціма Райса, — адзначаецца ў рэцэнзіі часопіса Przekroj. — Беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч апярэдзіў іх усіх і памёр у 1984, не здолеўшы прабіцца да сусветнага літаратурнага працэсу, хоць гэтага безумоўна заслугоўваў”.

Рэцэнзентка адзначае, што кніга дагэтуль не страчвае актуальнасці. “Аказваецца, некаторыя рэчы не змяніліся ад Сярэднявечча, яны папросту пазачасавыя: карупцыя ўлады, механізмы зняволення і запалохвання, хцівасць, якая вядзе да крызісаў, вялікія ашуканствы, якія грунтуюцца на людской веры. Нязменнымі застаюцца і чалавечыя эмоцыі, пра якія Караткевіч піша ў сваім антыевангеллі так, што робіцца і страшна, і смешна”.
паводле nn.by

Чытайце таксама

765