№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сёння абмяркуюць каханне і гвалт у літаратуры

13 снежня 2012

Сёння абмяркуюць каханне і гвалт у літаратуры
Пытанні для абмеркавання:

Якая розніца паміж згодай і дамаганнем, жартам і насмешкай, сваркай і гвалтам?

Якія існуюць міфы і факты гвалту сёння?

Якія практыкі, стратэгіі і рэсурсы выкарыстоўваюць пісьменнікі і пісьменніцы, каб зрабіць свой свет больш бяспечнымі і прыстасаваным для гарманічнага існавання?

Як можна адмовіцца ад гвалту, калі барацьба і агрэсія — частка нашага свету?

Што такое мова гвалту і мова кахання? Ніхто не кажа дачцэ ці жанчыне: “Я цябе прыцясняю і рэпрэсую”, звычайна кажуць: “Я цябе люблю, я цябе кахаю”. У што ж ператвараецца такая “любоў”, якую суправаджалі вяселле, пярсцёнкі, лімузіны і саступкі?

Удзельнікі дыскусіі:

Вольга Гапеева, паэтка, лінгвістка (к.ф.н.), даследуе тэмы філасофіі мовы і сацыялогіі цялеснасці;

Зміцер Вішнёў, паэт, мастак і выдавец;

Юля Цімафеева, перакладчыца, адзін з рэдактараў часопіса “ПрайдзіСвет”.

Мадэратар — Ірына Саламаціна, феміністка, сацыёлаг, ініцыятар праекта “Гендэрны маршрут”.

Дыскусія адбудзецца 13 снежня ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А). Пачатак у 19.00.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

іншыя навіны
151