№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Стэйнбек атрымаў Нобелеўскую прэмію як “найлепшы з найгоршых”

8 студзеня 2013

Стэйнбек атрымаў Нобелеўскую прэмію як “найлепшы з найгоршых”
У 1962 годзе на Нобелеўскую прэмію па літаратуры вылучылі 66 чалавек, а ў ліку фіналістаў апынуліся пяць аўтараў. Акрамя Стэйнбека на прэмію прэтэндавалі французскі драматург Жан Ануй, дацкая пісьменніца Карэн Бліксэн і брытанскія пісьменнікі Роберт Грэйвз і Лорэнс Дарэл.

Сярод архіўных дакументаў знайшліся каментары аднаго з сябраў Нобелеўскага камітэта Генры Олсана, які напісаў, што камітэт трапіў у незайздросную сітуацыю, бо ў 1962 годзе не было відавочнага пераможцы. Бліксэн, якая напісала раман “З Афрыкі”, выбыла са спісу, бо памерла ў верасні 1962-га.

Олсан быў супраць прысуджэння прэміі Грэйвзу, які, хоць і напісаў некалькі гістарычных раманаў, усё ж быў больш паэтам, чым празаікам. Олсан жа лічыў, што нельга прысуджаць прэмію ніякаму англамоўнаму паэту, пакуль жывы Эзра Паўнд, чыё майстэрства ён цаніў вышэй за ўсё. Кандыдатура Дарэла адхілялася другі год запар. Паводле здагадак газеты Svenska Dagbladet, камітэт палічыў, што аўтар “Александрыйскага квартэта” да таго моманту напісаў недастаткова для атрымання прэміі.

З якіх прычынаў быў выключаны Жан Ануй, дакладна незразумела. Як адзначае выданне, магчыма, на рашэнні камітэта адбіўся той факт, што ў 1960-м прэмію далі французскаму паэту Сэн-Жону Персу. Да таго ж ужо тады ў ліку магчымых кандыдатаў на прэмію разглядаўся Жан-Поль Сартр, які і атрымаў яе ў 1964-м.

У выніку камітэт з пэўнымі агаворкамі выбраў Стэйнбека, аўтара раманаў “Гронкі гневу” і “На ўсход ад Эдэму”, якога да таго часу вылучалі ўжо восем разоў. Яму ўручылі прэмію з наступнай фармулёўкай: “За рэалістычны і паэтычны дар, які спалучаецца з мяккім гумарам і вострым сацыяльным бачаннем”. Крытыкі і ў ЗША, і ў Швецыі ўспрынялі рашэнне камітэта негатыўна, назваўшы яго памылкай і адзначыўшы, што пазнейшыя творы пісьменніка значна саступаюць яго раннім раманам. Сам Стэйнбек лічыў, што не заслугоўвае Нобелеўскай прэміі.

Згодна з правіламі Нобелеўскага камітэта, усе матэрыялы аб прысуджэнні прэміі трымаюцца ў таямніцы 50 гадоў. Так, толькі ў пачатку 2012 году высветлілася, што ў 1961-м на прэмію, якая ў выніку адышла да Іва Андрыча, прэтэндавалі Грэм Грын і Джон Рональд Руэл Толкін. Аднак камітэт вырашыў, што “Уладара пярсцёнкаў” “ні ў якім разе нельга ацэньваць як высакаякасную прозу”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Новыя кнігі з серыі "Паэты планеты": Катул, Каханоўскі, Кітс, Гайнэ

19 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе прэзентацыя новых кніг з серыі "Паэты планеты".

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

іншыя навіны
115