№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Дом цішыні” Архана Памука намінаваны на “азіяцкага Букера”

11 студзеня 2013

“Дом цішыні” Архана Памука намінаваны на “азіяцкага Букера”
“Дом цішыні”, напісаны Памукам у 1983 годзе, расказвае пра тыдзень з жыцця турэцкай сям'і — пра тое, як трое ўнукаў прыязджаюць наведаць сваю бабулю ў прыгарад Стамбула. Аповед вядзецца ад імя пяці герояў. Дзея рамана, які стаў другой вялікай працай пісьменніка, разгортваецца ў Турцыі летам 1980-га, напярэдадні дзяржаўнага перавароту. Праз гісторыю адной сям'і Памук паказвае карціну жыцця турэцкага народа ў XX стагоддзі.

На рускую мову раман быў перакладзены ў 2007, праз год пасля таго, як пісьменнік атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Творы Памука перакладзеныя прыкладна на 60 моваў. Ангельскі пераклад кнігі зрабіў Роберт Фін, літаратуразнаўца і былы дыпламат.

Акрамя рамана Памука на “азіяцкага Букера” намінаваная кніга пісьменніка малайзійскага паходжання Тан Тван Энга “Сад вечаровых туманаў” і дэбютны раман “Наркаполіс” індыйца Джыта Тайла: абедзве кнігі былі ў шорт-лісце брытанскага “Букера”. У пяцёрку фіналістаў таксама выйшаў раман японскай пісьменніцы Каваку Хіромі “Партфель” і твор пакістанскага пісьменніка Мушарафа аль Фарукі “Паміж зямлёй і пылам”.

У 2012 годзе на The Man Asian Literary Prize было пададзена 108 заявак. Уладальнік прэміі, які стане вядомы 14 сакавіка, атрымае 30 тысяч даляраў, а перакладчык — 5 тысяч. The Man Asian Literary Prize уручаецца аўтарам з краін Азіі, чые творы перакладзеныя на ангельскую мову ці былі напісаныя па-ангельску ў папярэдні каляндарны год. Прэмія была заснаваная ў 2007 годзе, яе першым уладальнікам стаў кітайскі пісьменнік Цзян Ронг з раманам “Ваўчыны татэм”.

З 2013 году прэмія, спонсарам якой пяць гадоў выступала група кампаній Man (асноўны спонсар брытанскага “Букера”), будзе называцца Asian Literary Prize. Пасля таго як Man Group у кастрычніку 2012-га абвясціла, што перастане падтрымліваць прэмію, пачаліся пошукі новага спонсара.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Кніжная серыя "Амерыканка" шукае чытачоў праз краўдфандынг: Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд па-беларуску

Падчас краўдфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай” на платформе ulej.by, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца сабраць 30 тысячаў беларускіх рублёў на выпуск чатырох пілотных кніг серыі. У малым, кішэнным…

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Трэці "Холмс" па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”.…

іншыя навіны
133