№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рукапіс “Бэўвульфа” выклалі ў інтэрнэт

18 лютага 2013

Рукапіс “Бэўвульфа” выклалі ў інтэрнэт
Рукапіс быў створаны, імаверна, у гады праўлення караля Этэльрэда II Неразумнага — у 978—1016 гг. Хоць сама паэма датуецца VIII стагоддзем, самы ранні спіс, які дайшоў да нас, адносіцца да пачатку XI ст.

У лютым на сайце бібліятэкі з'явяцца матэрыялы, прысвечаныя гісторыі рукапісу і самой паэме, якая змяшчае 3182 радкі і лічыцца самай доўгай паэмай на старааангельскай мове.

Брытанская бібліятэка за апошнія сто гадоў сабрала па адным асобніку копіяў усіх кніг, выдадзеных у краіне за гэты час: яна вядзе праект па аблічбаванні старажытных рукапісаў. У прыватнасці, дзякуючы гэтаму праекту ў сеціве цяпер даступныя дзённікі Леанарда да Вінчы і “Залатое Евангелле Харлі”, помнік эпохі Каралінгскага адраджэння.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

398