№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пра прыгоды дарослага Олівера Твіста здымуць фільм

18 лютага 2013

Пра прыгоды дарослага Олівера Твіста здымуць фільм
У фільме пойдзе гаворка пра дарослага Олівера. Праз 20 гадоў пасля часу дзеяння рамана ён зноў сустракаецца з іншым героем Дыкенса, злодзеем Джэкам Даўкінсам, больш вядомым па мянушцы Спрытны Прайдзісвет (па-ангельску Artful Dodger).

Паводле сюжэту, Твіст і Прайдзісвет знаходзяцца па розныя бакі закона, аднак абодва аказваюцца ўцягнутыя ў афёру з выкраданнем каштоўнасцяў Брытанскай імперыі.

Сцэнар да стужкі піша Коўл Хэдан, што таксама працуе ў якасці сцэнарыста і прадусара над “Дракулам”, новым серыялам канала NBC пра графа-вампіра, якога гэтым разам грае Джонатан Рыс-Маерс. Ідэя “Прайдзісвета і Твіста” належыць прадусару Ахмету Запу. Стваральнікі серыяла адштурхоўваліся ад досведу двух фільмаў пра Шэрлака Холмса з Робертам Даўні-малодшым, у якіх для героя Дойла прыдумалі новыя прыгоды.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі...

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

іншыя навіны
218