№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

На Кубе адкрылася XXII міжнародная кніжная выстава-кірмаш

18 лютага 2013

На Кубе адкрылася XXII міжнародная кніжная выстава-кірмаш
Фестываль завершыцца 24 лютага, пасля чаго да 10 сакавіка паедзе ў турнэ па правінцыях краіны. У мерапрыемстве возьмуць удзел каля 200 пісьменнікаў з 32 краін свету, у тым ліку з Расіі, Казахстана, Беларусі. Паводле словаў арганізатараў, на выставе чакаецца больш за 300 тысяч наведнікаў, якія агулам набудуць не менш як 600 тысяч асобнікаў кніг. Ганаровымі гасцямі мерапрыемства стануць прадстаўнікі ангольскай дэлегацыі.

XXII гаванская выстава-кірмаш, якая лічыцца галоўнай падзеяй у культурным жыцці Кубы, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння Хасэ Марці, “апостала кубінскай рэвалюцыі”, а таксама вядомым пісьменнікамі Пэдра Пабла Радрыгесу і Даніэлю Чаварыя. Сулейкі Ромай, прэзідэнт кубінскага Інстытута кнігі, адзначае, што сёлетняя выстава стане выдатнай магчымасцю для ўмацавання інтэграцыі краін у культурнай сферы. Паводле традыцыі, цырымонія адкрыцця кірмашу пройдзе ў маляўнічай крэпасці Сан-Карлас-дэ-ла-Кабанья, пабудаванай на загад караля Гішпаніі Карласа III у другой палове XVIII стагоддзя. Асноўнымі месцамі, дзе будуць разгортвацца падзеі фестывалю, стануць бібліятэка імя Хасэ Марці, “Павільён Куба”, выдавецтва “Фелікс Варэла”, тэатр імя Б. Брэхта.
паводле novostiliteratury.ru

Чытайце таксама

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

іншыя навіны
113