№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ледзь не знішчаны верш Хаўсмэна выставілі на таргі

19 лютага 2013

Ледзь не знішчаны верш Хаўсмэна выставілі на таргі
Верш “Oh were he and I together” адносіцца да 1917 году. Ён ні разу не друкаваўся пры жыцці аўтара: Хаўсмэн збіраўся ўключыць яго ў свае “Апошнія вершы” (1922), але ў апошні момант перадумаў. Накід вельмі дрэнна чытаецца, акрамя таго, відавочна, што аловак спрабавалі сцерці (хто менавіта, незразумела). Рукапіс захаваў брат паэта Лоўрэнс. Хаўсмэн загадаў яму знішчыць чарнавікі і няскончаныя вершы, што застануцца пасля яго, аднак даў права пакідаць тое, што падасца каштоўным.

У тэксце расказваецца гісторыя кахання Хаўсмэна да яго оксфардскага сябра Мозэса Джэксана. Пасля ўніверсітэта яны разам працавалі ў патэнтавым бюро Лондана, куды паэт пайшоў, каб быць бліжэй да сябра. У 1887 годзе Джэксан ажаніўся і назаўсёды пераехаў у Індыю.

На адвароце старонкі запісаная хаўсмэнаўская “Эпітафія арміі наймітаў”. Лот ацэнены ў 20-25 тысяч фунтаў. Таргі паэтычнымі рукапісамі прызначаныя на 10 красавіка, тады ж будуць прадаваць рукапіс верша Оскара Ўайлда “Les Ballons”, які паходзіць з той жа калекцыі.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

352