№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Журавы і карлікі” Юзэфовіча сталі галоўнай “Вялікай кнігай” у Расіі

26 лістапада 2009

“Журавы і карлікі” Юзэфовіча сталі галоўнай “Вялікай кнігай” у Расіі
Другое месца заняў Аляксандр Церахаў з раманам “Каменны мост” (“Каменный мост”), а трэцяе – Леанід Зорын і яго зборнік “Кепскі глобус” (“Скверный глобус”).

Прэміяльны фонд “Вялікай кнігі” – 5,5 мільёна расійскіх рублёў. Уладальнік першай прэміі атрымлівае 3 мільёны, другой – 1,5 мільёна і трэцяй – 1 мільён рублёў.

Па словах Леаніда Юзэфовіча, першы варыянт рамана ён напісаў у 1993 годзе. Выйшла гэтая кніга шэсць гадоў таму. У 1993 годзе адбываецца і асноўнае дзеянне рамана.

“У многіх з нас успаміны пра гэты час былі выцесненыя як непрыемныя, таму я хацеў іх аднавіць. 90-я гады і жыццё маленькага інтэлігента ў той час практычна не знайшлі свайго адбітку ў нашай літаратуры, і ў гэтым рамане мне хацелася яе выявіць”, – сказаў Юзэфовіч.

У рамане “Журавы і карлікі” аўтар аб’яднаў чатыры стагоддзі рускай гісторыі, сплятаючы іх у дынамічны захапляльны філасофска-дэтэктыўны сюжэт. У кнізе разгортваюцца лёсы чатырох самазванцаў – маладога мангола ў сучаснай Расіі, саракагадовага геолага ў перабудоўнай Маскве, авантурыста гадоў Асманскай імперыі XVII стагоддзя і чарговага “цудам ацалелага” цэсарэвіча Аляксея, які аб’явіў у Забайкаллі Грамадзянскую вайну.

Па словах пісьменніка, характару аднаго з галоўных герояў ён надаў аўтабіяграфічныя рысы.

Юзэфовіч зазначыў, што не ведае, якім чынам абысціся з 3 мільёнамі расійскіх рублёў, якія ён атрымаў як галоўны лаўрэат “Вялікай кнігі”.

Тройка пераможцаў прэміі была абраная непасрэдна падчас урачыстай цырымоніі шляхам галасавання сяброў Літаратурнай акадэміі. Сябры акадэміі – больш за 100 чалавек – ставілі ў бюлетэнях адзнакі за твор: ад 0 (найменшая адзнака) да 10 (найвышэйшая адзнака).

Таксама на цырымоніі былі ўручаныя прызы чытацкіх сімпатый.

Спецыяльны прыз “Вялікай кнігі” – прэмію за “За гонар і годнасць” – на цырымоніі ўручылі 85-гадоваму пісьменніку Барысу Васільеву, аўтару шматлікіх празаічных твораў пра Вялікую Айчынную вайну. Вядомасць Васільеву прынесла аповесць “А зори здесь тихие”, якую ён напісаў у 1969 годзе. Грашовы эквівалент прэміі складае 250 тысяч расійскіх рублёў.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

300