№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Знайшлі новы аўтограф Максіма Багдановіча

30 красавіка 2013

Знайшлі новы аўтограф Максіма Багдановіча
Сапраўдны аўтограф Максіма Багдановіча знойдзены ў фондах бібліятэкі Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Пра гэты адметны факт распавяла дырэктар дома-музея Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі Наталля Прохарава. Паводле яе словаў, плануецца перадаць гэтую знаходку беларускаму боку.

Дом-музей Максіма Багдановіча размешчаны ў тым жа будынку, у якім пражываў паэт з 1912 па 1914 год. Тут праводзіцца шмат розных мерапрыемстваў, конкурсаў, канцэртаў, створана група па вывучэнні беларускай мовы. Штогод дом-музей наведваюць каля 6 тысяч чалавек, па жаданні якіх тут праводзяцца і беларускамоўныя экскурсіі.

Як вядома, Максім Багдановіч пражываў у Яраслаўлі з 1908 па 1916. Яраслаўцы захоўваюць памяць пра беларускага класіка: акрамя дома-музея ў горадзе ўсталяваны помнік Максіму Багдановічу, ёсць і вуліца, якая носіць яго імя.
паводле lit-bel.org

Чытайце таксама

515