№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Знойдзены дзённік Ўістана Х’ю Одэна

15 траўня 2013

Знойдзены дзённік Ўістана Х’ю Одэна
У дзённіку, які эксперты называюць “неверагоднай знаходкай”, гаворыцца пра пачатак вайны і перыяд, калі паэт напісаў адзін з самых вядомых сваіх твораў, “1 верасня 1939”. У гэты час Одэн пераехаў з Вялікабрытаніі ў ЗША, праз некаторы час пасля таго, як сустрэўся з каханнем усяго свайго жыцця Чэстэрам Колмэнам (Chester Kallman), якога называе ў дзённіку “С.”.

Манускрыпт на 96 старонак ацэнены ў 60-90 тысяч даляраў. Настрой дзённікавых запісаў у асноўным невясёлы, але ў іх знайшлося месца гумару і дасціпным назіранням.

“У 32 гады я думаю, што нямоцна змянюся ў фізічным плане цягам жыцця, акрамя, мабыць, вагі, якая цяпер складае 154 фунты, — пісаў Одэн. — Я шчаслівы, хоць і ў даўгах. У мяне няма працы. У маёй візе памылка. Магчыма, хутка пачнецца вайна. Але мне трэба пісаць эпіталаміён, і мне няма пра што перажываць”.

Адносіны паміж Одэнам і Колмэнам, які быў маладзейшы за паэта на 14 гадоў, былі прычынай шматлікіх спекуляцый біёграфаў аўтара, аднак цяпер стала бачна, што з першых вуснаў яны апісаныя як поўныя расчараванняў і трывог.

“Мы з С. не падыходзім адзін аднаму. Тым не менш мяне цягне да яго ў сэксуальным плане мацней з кожным днём. Мне не трэба хвалявацца праз тое, што ён па-ранейшаму не падобны да чалавека, якому ўласцівая вернасць”, — пісаў Одэн.

Гэта стала прароцкім назіраннем — ​​сэксуальная сувязь доўжылася да 1941 году і завяршылася праз схільнасць Колмэна да праміскуітэту. Тым не менш яны падтрымлівалі стасункі да смерці Одэна ў 1973 годзе. У сваім дзённіку Одэн апісвае пачатак адносін з “С.” як “11 найшчаслівейшых тыдняў у жыцці”. “Мы ляжалі ў ложку і слухалі 2-ю і 4-ю сімфоніі Бетховена, дырыжыраваў Тасканіні. Не было ніякай магчымасці слухаць і выклікаць у сябе эрэкцыю адначасова”.

Назіранні ў дзённіку датычаць не толькі асабістага жыцця паэта. У прыватнасці, адзін з запісаў абвяшчае: “Амерыка — адзіная краіна для пісьменніка-інтраверта накшталт мяне. Гэта не месца, людзі тут насамрэч не людзі”.

Запіс, датаваны 1 верасня 1939, выглядае так: “Прачнуўся з галаўным болем пасля ночы кашмараў, у якіх С. мне здраджвае. У газетах пішуць, што Германія напала на Польшчу... Цяпер я сяджу і гляджу на раку. Такі прыгожы вечар, а праз гадзіну, па чутках, Англія ўступіць у вайну”.

Даследчыкі ведалі пра існаванне дзённіка, бо Одэн згадваў яго ў пазнейшых запісах. Ён перадаў журнал свайму сябру, аднак дзённік быў згублены. Да сённяшняга дня яго маглі бачыць толькі нешматлікія эксперты, каб засведчыць яго сапраўднасць.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

423