№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр Норберт Рандаў

3 кастрычніка 2013

Памёр Норберт Рандаў
У часы Германскай дэмакратычнай рэспублікі Рандаў правёў тры гады — з 1962 па 1965 — у зняволенні за «антыдзяржаўныя падбухторванні» і «дапамогу нелегальнай эміграцыі». Падчас ягонага зняволення сястра Рандаў Гундула выйшла замуж за беларуса Уладзіміра Чапегу.

Праз знаёмства са шваграм Рандаў зацікавіўся беларускай літаратурай — большасць перакладаў яны рабілі разам. Сярод іншага Рандаў перакладаў творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Алеся Гаруна, Максіма Гарэцкага і Васіля Быкава, з якім быў асабіста знаёмы. Сярод знаёмых Рандаў былі і Уладзімір Караткевіч, Янка Брыль, Алесь Разанаў, Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў.

У 2003 годзе Рандаў дапамог у знаходцы ў нямецкім горадзе Гёрліц асобніка Бібліі Францыска Скарыны і пазней выступіў з навуковым дакладам з гэтай нагоды.

Ягоны пераклад аповесці Максіма Гарэцкага «Дзве душы», на які сышло шмат гадоў працы, дагэтуль не выдадзены. Нямецкі журналіст Інго Пэтц, які прачытаў гэты пераклад, кажа, што Рандаў называў «Дзве душы» ключавым творам беларускай літаратуры.

Пэтц кажа, што яму на ўсё жыццё запомніліся словы Рандаў: «Гэта скандал, што мы на Захадзе нагэтулькі сляпыя ў дачыненні да беларускай літаратуры, якая ёсць неад'емнай часткай еўрапейскай культурнай гісторыі».
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

231