№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Рукапіс “Франкенштэйна” выклалі ў сеціва

4 лістапада 2013

Рукапіс “Франкенштэйна” выклалі ў сеціва
Над праектам таксама працавалі Мэрылэндскі інстытут тэхналогій у гуманітарных навуках, Бадліянская бібліятэка і іншыя ўстановы. Задача праекту была ў тым, каб зрабіць даступным рукапісную спадчыну “першай сям'і ў ангельскай літаратуры” XVIII—XIX ст.: паэта-рамантыка Персі Шэлi, яго другой жонкі Мэры Шэлі і яе бацькоў — філосафа і раманіста Ўільяма Годвіна і пісьменніцы-феміністкі Мэры Ўолстанкрафт .

Сайт будзе абнаўляцца паступова, аднак адно з цэнтральных месцаў архіва ўжо цяпер займае “Франкенштэйн”. На сайце адзначаецца, што даследчыкі аблічбавалі ўсе вядомыя рукапісы і чарнавікі, зробленыя Шэлі. У выніку для прагляду даступныя лісты з пяці сшыткаў.

Даследчыкі адзначаюць, што публікацыя рукапісу “Франкенштэйна” важная, бо дапамагае зразумець працэс працы над творам і ўбачыць, які быў унёсак у раман Персі Шэлi. Вядома, што пад яго уплывам у выніку нарадзілася фінальная версія твора. Існуе нават гіпотэза, што менавіта паэт — сапраўдны аўтар рамана.

На сайце можна паглядзець, якія праўкі былі ўнесеныя рукой Персі Шэлі, а якія — яго жонкай. Пры гэтым вядома, што ў нейкі момант іх почыркі сталі вельмі падобныя. Між тым, даследчыкі адзначаюць, што чыставік рамана, дасланы выдаўцам, быў напісаны самой пісьменніцай.

Задума “Франкенштэйна” нарадзілася летам 1816 году, калі сям'я Шэлі бавіла лета ў Жэневе разам з лордам Байранам. Вядома, што яны вялі размовы пра эксперыменты Дарвіна і чыталі апавяданні пра прывідаў нямецкіх аўтараў. З ініцыятывы Байрана кожны з іх напісаў апавяданне, а з гісторыі Мэры Шэлі пасля і вырас раман “Франкенштэйн, альбо Сучасны Праметэй”. Шэлі працавала над творам разам з мужам у 1816—1817 гадах, раман у выніку быў напісаны ў двух сшытках. У 1818-м годзе яго ўпершыню выдалі накладам 500 асобнікаў. Для выдаўцоў Мэры Шэлі перапісала раман на чыставік, які заняў тры сшыткі. Менавіта лісты з гэтых пяці сшыткаў былі пераведзеныя ў лічбавы фармат для праекту “Архіў Шэлі — Годвіна”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

161