№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Публічная дыскусія “Перакладчык у сваім лабірынце”

2 снежня 2013

Публічная дыскусія “Перакладчык у сваім лабірынце”
Падчас публічнай дыскусіі з удзелам нямецкіх, швейцарскіх і беларускіх экпертаў будуць абмеркаваныя пытанні сучаснага стану нямецкамоўнай літаратуры ў Беларусі і беларускай літаратуры ў Германіі, развіцця прафесійнай адукацыйнай інфраструктуры і праграмаў падтрымкі перакладаў, перспектывы нямецка-швейцарска-беларускага літаратурнага супрацоўніцтва.

У праграме возмуць удзел вядомыя літаратуразнаўцы і перакладчыкі з Германіі, Швейцарыі і Беларусі: Юрген Якаб Бекер, Томас Браво, Зорка Цыкламіны і Ірына Герасімовіч.

Мадэратар: Юлія Цімафеева (Беларусь).

Адрас Інстытута імя Гётэ ў Мінску: вул. Веры Харужай, 25/3; 4 паверх, актавая зала.

На нямецкай і беларускай мовах.

Уваход вольны.

+375 17 2377119, -26

bibl@minsk.goethe.org

Пра ўдзельнікаў:

Юрген Якаб Бекер (Jürgen Jakob Becker)

Нарадзіўся ў 1964 г. Вывучаў германістыку і лацінаамерыканістыку ва ўніверсітэтах Майнца і Берліна. З 1990 г. распрацоўвае і ажыццяўляе праграмы Літаратурнага калоквіюма Берліна, перадусім праграмы падтрымкі перакладаў. З 1997 г. — адміністратыўны дырэктар Германскага саюза перакладчыкаў.

Томас Браво (Thomas Brovot)

Нарадзіўся ў 1958 г. у Кёльне. На дадзены момант жыве ў Берліне. Вывучаў раманістыку. З 1989 г. займаецца літаратурнымі перакладамі, перадусім з гішпанскай мовы (творы Хуана Гайтысолы, Федэрыка Гарсіі Лоркі, Марыё Варгаса Льёсы). Ажыццяўляе кіраўніцтва праграмамі павышэння кваліфікацыі перакладчыкаў, напрыклад, Праграмай імя святога Гераніма для перакладчыкаў-пачаткоўцаў, Перакладчыцкай майстэрняй Літаратурнага калоквіюма Берліна. Старшыня Германскага саюза перакладчыкаў.

Зорка Цыкламіны (Zorka Ciklaminy)

Нарадзілася ў 1979 годзе. Вывучала славістыку, старажытную скандынавістыку і параўнальнае літаратуразнаўства. Працуе ў перакладчыцкім цэнтры Лаорэн (Швейцарыя), дзе адказвае за бібліятэку, правядзенне мерапрыемстваў і стыпендыі для перакладчыкаў. Акрамя таго, працуе бібліятэкарам у Цюрыхскім літаратурым цэнтры (Швейцарыя).

Ірына Герасімовіч

Нарадзілася ў 1978 годзе. Перакладчыца, арт-мэнэджар. Перакладала на беларускую мову творы такіх нямецкамоўных аўтараў, як Ільма Ракуза, Моніка Рынк, Марыца Бодражыч, Нора Гомрынгер, Дэа Лоэр, Марыюс фон Маенбург, Фальк Рыхтэр, Міхаэль Кумпфмюлер ды інш. Рэалізуе праекты ў галіне літаратуры, выяўленчага мастацтва, тэатра.

Томас Вайлер (Thomas Weiler)

Нарадзіўся ў 1978 г. у Шварцвальдзе. Пасля сканчэння сярэдняй школы паўтара года працаваў валанцёрам у псіханеўралагічным інтэрнаце №3 п. Навінкі пад Мінскам, затым вывучаў пераклад ва ўніверсітэтах Ляйпцыга, Берліна і Санкт-Пецярбурга. З 2007 г. працуе вольным перакладчыкам з польскай, рускай і беларускай моваў. Ініцыятар стварэння інтэрнэт-партала literabel.de. Жыве з сям’ёй у Ляйпцыгу (Германія).

Пра праект

Сёлета Інстытут імя Гётэ пачынае новы праект для перакладчыкаў мастацкай літаратуры. Праект Schriftzüge. Übersetzer in Bewegung мае на мэце аказанне падтрымкі перакладчыкам нямецкамоўнай літаратуры на беларускую альбо рускую. Разам з дасведчанымі экспертамі з Германіі, Швейцарыі і Беларусі будзе праведзены шэраг мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі перакладчыкаў.

Спектр мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца ў межах праекта, ахоплівае як кароткія двухгадзінныя інфармацыйныя сустрэчы, так і тыднёвыя дзвюхмоўныя майстэрні для перакладчыкаў, а таксама шматдзённыя семінары, прысвечаныя асобным аспектам мастацкага перакладу. Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з такімі нямецкімі арганізацыямі, як Германскі саюз перакладчыкаў і яго Акадэмія перакладчыцкага мастацтва, Еўрапейская калегія перакладчыкаў у Штралене і Літаратурны калоквіюм Берліна.

Чытайце таксама

636