№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

"Адам, Ева і брутальная лірыка" – у межах літаратурных сустрэчаў з "ПрайдзіСветам"

22 лютага 2010

Першая з іх, “Адам, Ева і брутальная лірыка”, пройдзе 24 лютага ў кнігарні “Галерэі Ў” і будзе прысвечаная чэшскім пісьменнікам Карэлу Шыктанцу, Яхіму Топалу і Францішку Галасу ў перакладзе Сяргея Сматрычэнкі, а таксама чэшскім наследаванням Рыгора Барадуліна.

Запрашаем усіх аматараў чэшскай мовы (плануюцца чытанні і на мове арыгіналу), густоўнай літаратуры і добрага перакладу.

Пачатак у 19.00.

Адрас кнігарніЎгалерэі: Мінск, пр.Незалежнасці, 37А.

Імпрэза пройдзе пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!'"

Чытайце таксама

326