№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лінгвісты абралі галоўнае слова "Сімпсанаў"

25 сакавіка 2010

Лінгвісты абралі галоўнае слова
37 працэнтаў лінгвістаў, якія ўваходзяць у міжнародную групу Today Translations, назвалі "D'oh!" галоўным словам, якое ўвайшло ў англійскую мову дзякуючы серыялу. На другое месца трапіў дзеяслоў "introubulate" (уцягнуць каго-небудзь у непрыемнасці, ад англ. Trouble) - яго каштоўнасць прызналі 13 працэнтаў удзельнікаў даследавання.

Трэці радок у рэйтынгу лінгвісты аддалі прыметніку "craptacular", якое паходзіць ад словаў crap (лайно) і spectacular (эфектны). Яго ўзгадалі 11 працэнтаў складальнікаў спісу. Знакамітая фраза Барта Сімпсана "eat my shorts" (з'еж мае шорты) не патрапіла ў тройку лідэраў - яе згадалі 10 працэнтаў лінгвістаў.

Акрамя таго, у дзесятку галоўных словаў з "Сімпсанаў" увайшоў выклічнік "meh", якое актыўна выкарыстоўвалі Барт і Ліза Сімпсаны, а таксама выдуманае Бартам слова "kwyjibo". У адной з серый Барт складае гэтае слова падчас гульні ў "Скраббл", а калі яго ловяць на тым, што такога слова не існуе, ён кажа, што яно азначае "вялікую тупую лысаватую паўночнаамерыканскую малпу без падбароддзя", намякаючы на Гамэра Сімпсана. Поўныя вынікі даследавання апублікаваныя на сайце Today Translations.

Некаторыя словы з серыяла "Сімпсаны" ўжо трапілі ў афіцыйныя слоўнікі. Напрыклад, "D'oh!" было ўнесена ў Oxford English Dictionary яшчэ ў 2001 годзе, а "meh" ўнеслі ў Collins English Dictionary ў 2009 годзе. Выканаўчы дырэктар Today Translations Юрга Зілінскінэ (Jurga Zilinskiene) заявіла, што серыял, які адзначыў у мінулым годзе сваё дваццацігоддзе, стаў галоўнай "кузняй" новых ангельскіх слоў з часоў Ўільяма Шэкспіра.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

У 2017 годзе Скарына выдаваў бы Біблію праз краўдфандынг: 5 фактаў да 500-годдзя ад кніжнай серыі "Амерыканка"

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

іншыя навіны
256