№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

"Майн Кампф" Гітлера прызнана ў Расіі экстрэмісцкай літаратурай

26 сакавіка 2010

Паводле паведамлення пракуратуры, кніга "выяўляе мілітарысцкі светапогляд і апраўдвае дыскрымінацыю і знішчэнне асобаў неарыйскай расы, адлюстроўвае ідэі, рэалізацыяй якіх стаў пачатак Другой сусветнай вайны".

Абапіраючыся на Федэральны закон "Пра супрацьстаянне экстрэмісцкай дзейнасці" пракуратура таксама заяўляе, што "аднясенне дакументаў да прац кіраўнікоў нацыянал-сацыялістычнай працоўнай партыі Нямеччыны з'яўляецца падставай аўтаматычнага прызнання іх экстрэмісцкімі матэрыяламі і не патрабуе дадатковай аргументацыі і правядзенні экспертызы".

Факты вольнага распаўсюду "Майн Кампф" у Расіі былі пацверджаны падчас праверкі, праведзенай пракуратурай Кіраўскага раёна Уфы па даручэнні пракуратуры Башкартастана. Раней кніга афіцыйна не была забаронена, яе можна было знайсці ў інтэрнэце і на кніжных развалах. Па выніках праверкі ў Кіраўскі раённы суд быў накіраваны пазоў пра прызнанне кнігі экстрэмісцкай. Суд пагадзіўся з пунктам гледжання пракуратуры.

Пасля таго, як рашэнне суда набудзе моц, "Майн Кампф" будзе занесена ў Федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Першы том "Майн Кампф" быў выдадзены ў Нямеччыне ў 1925 году, другі - у 1926-м. Гітлер назваў сваю аўтабіяграфію "Чатыры з паловай года барацьбы супраць хлусні, дурасці і падступстваў", аднак выдавец палічыў назву занадта доўгай і скараціў яго да "Мая барацьба". Пачынаючы з 1992 года, на рускай мове кніга была выдадзена пяць разоў у Расіі і краінах СНД. Акрамя таго, у 30-х гадах мінулага стагоддзя абмежаваным тыражом была выдадзена рускамоўная версія для партыйнага кіраўніцтва СССР.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі...

Трэці "Холмс" па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”.…

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

іншыя навіны
170