№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кніжнай сталіцай свету ў 2012 годзе стане Ерэван

6 ліпеня 2010

Кніжнай сталіцай свету ў 2012 годзе стане Ерэван
Сёлетняя кніжная сталіца – славенская Любляна. Наступным годам ганаровы тытул пяройдзе да Буэнас-Айрэса, а ў 2012 годзе – да Ерэвана.

Традыцыйна тытул Кніжнай сталіцы свету горад носіць з 23 красавіка, Сусветнага дня кнігі, абвешчанага ЮНЭСКА, да 22 красавіка наступнага году.

Генеральны сакратар Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў Джэнс Бамэл наступным чынам выказаўся пра такі выбар: “Ерэван распрацаваў выдатную праграму, звернутую ў першую чаргу на свабоду слова, выяўлення, а таксама на мерапрыемствы для дзяцей, заўтрашніх чытачоў, пісьменнікаў і выдаўцоў. Мы ў вялікай ступені спадзяемся на супрацоўніцтва з армянскімі арганізатарамі свята, асабліва з мясцовымі выдаўцамі, каб найлепшым чынам паспрыяць ператварэнню Ерэвана ў Сусветную сталіцу кнігі ў 2012 годзе”.

Ерэван стане ўжо 12-й кніжнай сталіцай пасля Мадрыда (2001), Александрыі (2002), Нью Дэлі (2003), Антвэрпена (2004), Манрэаля (2005), Турына (2006), Баготы (2007), Амстэрдама (2008), Бейрута (2009), Любляны (2010) і Буэнас-Айрэса (2011).

Чытайце таксама

295