№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Расіі рыхтуецца першы wikiраман

16 ліпеня 2010

У Расіі рыхтуецца першы wikiраман
Імя Натана Дубавіцкага стала вядома год таму, калі спецыяльным дадаткам да " Русского Пионера" выйшаў яго раман "Околоноля". Тады СМІ прыпісалі аўтарства рамана першаму намесніку кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ Уладзіславу Суркову. Сам Суркоў напісаў рэцэнзію на гэтую кнігу, у якой назваў яе найбуйнейшай літаратурнай містыфікацыяў. У сваёй рэцэнзіі першы намеснік кіраўніка адміністрацыі іранізаваў над спробамі журналістаў прыпісаць яму аўтарства рамана.

Галоўны рэдактар часопіса “Русский Пионер” Андрэй Калеснікаў адзначыў, што з прапановай да чытачоў дапісаць раман аўтар сам звяртаецца ў прадмове да першай часткі новай кнігі, дасланай па электроннай пошце.

“Вось я выкладаю ў РПіянеры пачатак рамана, усё, што мог пакуль зрабіць. Хай гэты тэкст будзе адкрытай платформай, на якой кожны ахвотны можа пабудаваць любы сюжэт”, - гаворыцца ў аўтарскай прадмове.

Пры гэтым аўтар рамана адзначае, што пісьменнікі могуць адмовіцца ад зададзенай ў пачатку танальнасці, перацягнуць дзеянне ў іншыя наколькі заўгодна аддаленыя месцы, пагрузіць выведзеных на сцэну персанажаў ў аўтобус і сапхнуць яго апоўзнем з дарогі ў бездань.

“Кожны можа зрабіць пасільны ўнёсак, колькі не шкада - рэпліку, дыялог, апісанне прыроды, заўвагу, цэлы раман, цэлых два, тры, чатыры раманы, зноску, вершык, твіт, проста ідэю, падказку ... Усё пойдзе ў справу», - піша Натан Дубавіцкі.

Ён паабяцаў, што кожны сааўтар будзе названы пры публікацыі, а ганарар будзе падзелены па-братэрску паміж усімі пісьменнікамі.

“Пісьменнікі! Натоўпы пісьменнікаў! Рабіце першы ў Расіі wikiраман, далучайцеся да добрай справы”, - заклікае аўтар.

Тэксты чытачам трэба даслаць ў часопіс да 1 сакавіка 2011 года.

Андрэй Калеснікаў у сваю чаргу адзначыў, што аўтар абяцаў даць і сваю версію заканчэння рамана.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
234