№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Квазімода існаваў насамрэч

18 жніўня 2010

Квазімода існаваў насамрэч
Супрацоўнік архіву лонданскага музея Эдрыан Глю расказаў, што, разбіраючы паперы ў сховішчы, натыкнуўся на сямітомную рукапісную аўтабіяграфію брытанскага скульптара Генры Сібсана, які ў 1820-х гадах працаваў на рэстаўрацыі сабора Парыжскай Божай Маці.

У сваіх дзённіках скульптар піша пра разьбяра па камені на імя Траян (Trajan), з якім ён пазнаёміўся падчас працы ў Парыжы. Паводле апісання Сібсана, Траян быў вельмі мілым і камунікабельным чалавекам, а ягоным непасрэдным кіраўніком быў нейкі гарбаты і дзіклівы чалавек, які не любіў размаўляць са сваімі падначаленымі. Імя гэтага чалавека, які таксама працаваў разьбяром па камені, Сібсан успомніць не здолеў, аднак у больш позніх запісах ён ізноў апавядае пра яго і называе мсье Гарбун, паведамляючы, што такая была мянушка галоўнага муляра.

Па словах Эдрыана Глю, падчас вывучэння папераў ён супаставіў даты рэстаўрацыі сабора Парыжскай Божай Маці і даты напісання раману і злавіў сувязь паміж героем кнігі Гюго і згаданым Сібсанам разьбяром па камені. Пры гэтым супрацоўнік архіву Тэйт падкрэсліў, што падчас працы над "Саборам Парыжскай Божай Маці" Гюго выказваў вялікую цікавасць да рэстаўрацыі рэлігійнага збудавання і таму, магчыма, мог ведаць як Траяна, так і ягонага начальніка-гарбыля.

Каб знайсці пацверджанне сваёй здагадкі, Глю адправіўся ў Парыж, дзе азнаёміўся з паперамі, што захоўваюцца ў парыжскім архіве. У іх ён знайшоў спіс усіх спецыялістаў у розных галінах, якім давялося папрацаваць у французскай сталіцы і яе наваколлі ў пачатку 1830-х гадоў. У спісе быў і нейкі скульптар на імя Тражэн (Trajin). Мяркуючы па дакументах, ён жыў у Сэн-Жэрмэн-дэ-Прэ, дзе ў час напісання "Сабора Парыжскай Божай Маці" жыў і Віктор Гюго.

Шон Хэнд, прафесар універсітэта Ўорыка, загадчык кафедры французскай мовы, заявіў, што верыць у магчымасць існавання прататыпа Квазімода. "Гэта цудоўнае адкрыццё. У тым выпадку, калі Гюго сапраўды быў натхнёны вобразам муляра з Сабора Парыжскай Божай Маці, то мы можам быць яму ўдзячныя за тое, што ён так па-майстэрску ператварыў рэальныя падзеі ў выдатную літаратуру", – адзначыў спецыяліст.

Дзённікі скульптара Генры Сібсана сталі экспанатам выставы, прымеркаванай да 40-годдзя галерэі Тэйт. Экспазіцыя, дзе прадстаўленая аўтабіяграфія скульптара, будзе працаваць да канца жніўня.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

378