№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя перакладу рамана Курта Вонэгута "Бойня №5"

8 верасня 2010

Прэзентацыя перакладу рамана Курта Вонэгута
Сваімі думкамі пра амерыканскую літаратуру і творамі пра Амерыку падзеляцца Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Сяржук Мядзведзеў, Юля Цімафеева, а таксама перакладчык рамана Павал Касцюкевіч.

Пачатак а 18-й. Уваход вольны.
паводле prajdzisvet.org

Чытайце таксама

386