№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Нідэрландах адбылася прэм'ера оперы на клінгонскай мове

14 верасня 2010

У Нідэрландах адбылася прэм'ера оперы на клінгонскай мове
Опера на клінгонскай мове атрымала назву u, што ў перакладзе на беларускую значыць "Сусвет". Пастаноўку ажыццявілі на сцэне тэатра Zeebelt у Гаазе. Пазней оперу плануюць паказаць у Нямеччыне. У красавіку 2010 ініцыятары праекту адправілі запрашэнне на прэм'еру самім клінгонам. Для гэтага быў скарыстаны радыётэлескоп, накіраваны ў бок Арктура – зоркі, вакол якой, як мяркуецца, круціцца планета, населеная гэтай расай.

"Клінгоны – вядомыя прыхільнікі опернага мастацтва. Аднак мы, зямляне, амаль нічога не ведаем пра іх оперы. Таму для мяне пастаноўка стала свайго кшталту выпрабаваннем – я паспрабаваў зрабіць яе максімальна аўтэнтычнай з улікам усіх складанасцяў", – заявіў Флорэнс Шонфельд, стваральнік оперы
паводле podrobnosti.ua

Чытайце таксама

Па-беларуску выйшаў знакаміты раман албанца Ісмаіла Кадарэ

Максім Мудроў пераклаў на беларускую мову раман Ісмаіла Кадарэ "Хроніка ў камені". Гэтая кніга лічыцца адным з самых вядомых твораў албанскага пісьменніка. А Кадарэ — зорка першай велічыні. Беларусы сталі…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

іншыя навіны
165