№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Львове створаць асацыяцыю перакладчыкаў

6 кастрычніка 2010

У Львове створаць асацыяцыю перакладчыкаў
“На жаль, у Львове, нягледзячы на такую вялікую колькасць перакладчыкаў, няма ні асацыяцыі, ні групоўкі перакладчыкаў, затое такая асацыяцыя ёсць у Данецку. Львоўскія перакладчыкі чамусьці пра такую ініцыятыву не падумалі”, – паведаміў Анатоль Іўчанка.

Са словаў Анатоля Іўчанкі, павінна быць нейкая ініцыятыўная група перакладчыкаў, якая хацела б стварыць асацыяцыю і яе зарэгістраваць. Яна можа мець статус самастойнай, альбо ўваходзіць у склад Асацыяцыі перакладчыкаў міжнароднай супольнасці. У Львове некалькі гадоў таму рабіліся пэўныя спробы, але яны ні да чаго не прывялі.

“Я ізноў паспрабую ініцыяваць прынамсі стварэнне Асацыяцыі перакладчыкаў у Львове, бо ў горадзе – больш за 100 перакладчыкаў мастацкай літаратуры, гэта вельмі вялікая колькасць. І з гэтага львоўскага ўтварэння ў будучыні можна было б стварыць нешта агульна ўкраінскае. Я вагаюся, ці хопіць мне духу, такое зрабіць, але мы паспрабуем”, – дадаў Анатоль Іўчанка.
паводле u-nas.info

Чытайце таксама

196