№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

"Рыбін горад" Наталкі Бабінай выйшаў па-польску

7 кастрычніка 2010

Прэзентацыі адбудуцца ў Варшаве, Кракаве, Беластоку, Ольштыне, Бела-Падляску. Адметна, што ў польскую сталіцу Наталка Бабіна запрошана для ўдзелу ў Міжнародным кніжным кірмашы.

Раман «Рыбін горад» па-беларуску выйшаў у 2007 годзе. Яго падзеі адбываюцца напярэдадні і падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Там прысутнічаюць пазнавальныя персанажы і рэаліі Беларусі. Хаця сама аўтарка зазначыла: «Для іх, мастацтвазнаўцаў у цывільным, дадам, што дзеянне адбываецца ў 2121 годзе».
паводле nn.by

Чытайце таксама

350