№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Знайшлі верш Тэда Х'юза пра самагубства Сільвіі Плат

11 кастрычніка 2010

Знайшлі верш Тэда Х'юза пра самагубства Сільвіі Плат
Вялікі верш "Апошні ліст" (Last Letter) апісвае падзеі непасрэдна перад смерцю Плат. З тэксту вынікае, што яна даслала Х'юзу ліст, мяркуючы па ўсім - з паведамленнем пра самагубства. Паэтка разлічвала, што пасланне дойдзе да адрасата ўжо пасля яе смерці, аднак ліст даставілі хутка. Х'юз прыехаў да жонкі, і тая пераканала яго, што не будзе забіваць сябе. Пасля таго як ён пайшоў, Плат уключыла газ, папярэдне зачыніўшы дзверы ў пакой дзяцей і заклаўшы шчыліны мокрымі ручнікамі. Адбылося гэта 11 лютага 1963 году.

Невядомы твор у архіве Х'юза, які захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы, знайшоў пісьменнік Мэлвін Брэг. Па словах лорда Брэга, ён спачатку не мог паверыць сваім вачам. Паэт-лаўрэат Кэрал Эн Дафі заявіла, што гэта адзін з самых сумных тэкстаў Х'юза, і чытаць яго вельмі цяжка. Ён быў надрукаваны з дазволу ўдавы паэта. Часопісе New Statesman змяшчае факсіміле трох чарнавікоў "Апошняга ліста".

Ангелец Х'юз і амерыканка Плат ажаніліся ў 1956 годзе, калі ім абодвум не было і трыццаці; развяліся яны ў 1962 годзе. Прычынай самагубства паэткі называюць дэпрэсію, ад якой яна пакутавала ўсё жыццё і якая стала адной з асноўных тэм яе творчасці. Сам Х'юз у 1990-х гадах стаў паэтам-лаўрэатам. Памёр ён у 1998 годзе.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

363